У Лідзе адбылася аварыя з удзелам таксі
На месцы ДТЗ
22-гадовы таксіст на “Фольксвагене” сутыкнуўся з аўтамабілем “МАЗ”, які ехаў уперадзе ў адным з ім кірунку.
Пасля сутыкнення
У выніку ДТЗ таксіст з рэзанай ранай бядра шпіталізаваны ў бальніцу. Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці нарэгістравана 8 ДТЗ з удзелам таксістаў, у якіх 10 чалавек паранены і 3 загінулі. Пры гэтым 1 кіроўца таксі быў п’яны, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ