У Шчучынскім раёне мужчына ўкраў 400 кг камбікорму і кукурузы
Падчас вобшуку аператыўнікі таксама знайшлі на прыватным падворку мужчыны 90 літраў пафарбаванага паліва, якое ён прысвоіў падчас уборкі ўраджаю.
На вяскоўца склалі адміністратыўныя пратаколы па артыкуле “Дробны крадзеж”.
Міліцыя Гродзеншчыны будзе працягваць рэйдавыя мерапрыемствы падчас жніва, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС