Памяць пра лета
Мне было пяць гадоў, калі бацькі прывезьлі мяне з Забайкальля ў Чарнаўцы. У такім веку жывеш ня ймёнамі краінаў і наагул ня словамі, а адчуваньнямі. Я дагэтуль памятаю гэты пераход зь сьвету дальтонікаў у сьвет сямі колераў, сваё пачуцьцёвае захапленьне, сад белага наліву, вінаградную залеву, абрыкосавую пяшчоту. Мне скажуць, што гэта магло б здарыцца і ў Абхазіі або ў Турцыі. Так, магло б, але здарылася ўсё ж на Букавіне. Мне было дзесяць. Я вучыўся ў трэцяй клясе. На ўроку ўкраінскай літаратуры мяне выклікалі да дошкі. Читать дальше...