Галоўны рэдактар «УП»: Мы ніколі не выключалі датычнасьці беларускіх і расейскіх спэцслужбаў да забойства Шарамета
Інтэрнэт-выданьне «Украінская праўда», дзе перад сьмерцю ў 2016 годзе працаваў Павал Шарамет, ніколі не выключала магчымай датычнасьці беларускіх і расейскіх спэцслужбаў да ягонага забойства, заявіла галоўная рэдактарка газэты Сэўгіль Мусаева.