Фінляндыя перагледзіць супрацоўніцтва з кампаніямі, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, — прэс-служба Ціханоўскай
«У Беларусі павінны паважацца правы чалавека, а апазыцыю трэба прыцягнуць да сапраўднага дыялёгу для выхаду з крызісу. Фінляндыя працягне падтрымліваць гэтыя намаганьні, у прыватнасьці ў АБСЭ», — напісаў у Твітэры міністар замежных спраў Фінляндыі Пэка Хаавіста па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Хэльсынкі, назваўшы дыскусію «выдатнай». Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, падчас візыту ў Фінляндыю яна таксама сустрэлася з прэзыдэнтам гэтай краіны Саўлі Нііністэ, прэм’ер-міністаркай Саннай Марын... Читать дальше...