«Пачухаеш іх — і ўсё ня так кепска». Як гарадзенка зрабіла коней даступнымі для ўсіх
Гарадзенка Надзея Маляўка стварыла ўласную стайню, каб ня езьдзіць па пракатах. Яна хоча, каб людзі зразумелі, што верхавая язда — гэта клясна, а конны сьвет — больш не закрытая супольнасьць. Праўда, у апошнія 8 месяцаў яна перагледзела сваё стаўленьне да конных шпацыраў.