Арышты і затрыманьні 18 траўня: 10 сутак за песьню «Муры», затрыманьне ў Наваполацку даверанай асобы Ціханоўскай
Судзяць лекарку за кветкі ля мэмарыялу Тарайкоўскага 56-гадовая лекарка-кардыёляг Вольга Карнеева 16 траўня ўсклала кветкі да народнага мэмарыялу Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску. У гэты момант пад’ехаў бус, адкуль выйшлі сем супрацоўнікаў АМАП, адзін здымаў усё на відэа. Чацьвёра супрацоўнікаў яе затрымлівалі, паведамляе «Вясна». Жанчыну даставілі ў Фрунзэнскае РУУС і склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне па арт. 24.23 КаАП. 17 траўня справу разглядала судзьдзя Марыя Ярохіна. Сваю віну Вольга Карнеева не прызнала. Читать дальше...