Латвія з 16 ліпеня перастане прапускаць аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй
У адпаведнасьці з заканадаўствам Эўрапейскага зьвязу і тлумачэньнямі Эўракамісіі, Падатковая служба Латвіі паведаміла, што з 16 ліпеня забаронены праезд асобам з зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь транспартнымі сродкамі — легкавымі аўтамабілямі.