Затрыманні ўдзельнікаў дваровага Маршу
9 верасня ў Менску на Прытыцкага адбыліся затрыманні ўдзельнікаў дваровага Маршу. Некаторых з іх жорстка затрымаў ГУБАЗіК. На затрыманых склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, таксама з некаторымі запісалі „пакаяльныя відэа”. Спіс затрыманых на Маршы:
- Уладзіслаў Кубіцкі (15 сутак арышту)
- Дзмітрый Палякоў (13 сутак арышту)
- Аляксей Бусел (гукарэжысёр і музыка гурта Favourite Mirror)
- Таццяна Бусел
- Аляксандра Дончанка (90 базавых велічыняў)
Пасля ператрусу на кватэры маці з сынам пенсіянеркі Бусел Таццяну і Бусел Аляксея быў затрыманы муж і бацька — пенсіянер Бусел Сяргей. Акрамя таго, у ГУБАЗіК быў выкліканы Бусел Аляксей — брат Сяргея.
Уначы вызвалілі пенсіянера Сяргея Бусел.