Палякі апублікавалі відэа, на якім беларускія памежнікі падвозяць мігрантаў
Памежная служба Польшчы апублікавала відэа, на якім, як сцвярджаецца, беларускія памежнікі займаюцца транспартаваннем мігрантаў на розныя ўчасткі.
Як паведамляе „Настоящее время”, на відэа людзі ў вайсковай форме дапамагаюць мігрантам залезці ў машыну, накрытую тэнтам. Затым ідуць кадры, дзе памежнікі за калючым дротам паказваюць невядомым рукамі, куды трэба ісці.
Działania białoruskich służb granicznych wzdłuż polskiej granicy – przewożenie imigrantów na różne odcinki.#zgranicy pic.twitter.com/cRN8Pl2w97
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) September 9, 2021
Па звестках ведамства, 9 верасня польскія памежнікі спынілі 140 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, напярэдадні такіх спробаў было 194. Пазначана, што групы замежнікаў хаваюцца за лесам за некалькі сотняў метраў ад мяжы і чакаюць зручнага часу, каб яе перайсці.