Добавить новость
ru24.net
World News
Сентябрь
2021

У цэнтры Менска адкрылі музей грошай

0

Гэты музей, фінансавай тэматыкі, працуе ў галаўным офісе аднаго з камерцыйных банкаў краіны. У ім прадстаўлены банкноты і манеты, пачынаючы з другога стагоддзя нашай эры. Уваход у музей абсалютна бясплатны.

Гэтая займальная калекцыя знаходзіцца на вуліцы Камуністычнай, 49 — насупраць гасцініцы «Беларусь». У ёй прадстаўлены як старадаўнія банкноты і манеты, так і сучасныя грошы. Напрыклад, тут можна ўбачыць рымскія дынарыі 2-3 стагоддзя нашай эры, грошы і паўгрошы перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама талеры патагоны (іспанскія Нідэрланды) пачатку 17-га стагоддзя. Яшчэ ў экспазіцыі ёсць манеты Савецкага Саюза і падборка памятных манет Нацбанка.

З цікавага для нумізматаў — рэдкая серыя сучасных беларускіх банкнот, дзе на кожным з наміналаў стаіць аднолькавы нумар. Такіх набораў было выпушчана ўсяго тысяча штук. Акрамя таго, экспазіцыя ўключае папяровыя грошы Расейскай імперыі перыяду Мікалая II, Савецкага Саюза, а таксама ўсе банкноты Беларусі, пачынаючы з «зайчыкаў».

Экспанаты прадастаўлены прыватным Беларускім музеем Groshi. Мяркуецца, што экспазіцыя будзе перыядычна абнаўляцца. Выставу манет у банку Дабрабыт можна наведаць у буднія дні з 9.00 да 19.00.

Нагадаем, музей грошай Groshi створаны на аснове прыватнай калекцыі Андрэя Місько. У цэнтры ўвагі — гісторыя ўсяго грашовага звароту, якая мае адносіны да тэрыторыі Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены толькі арыгінальныя прадметы.

zviazda.by

Фота pixabay.com




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Елена Рыбакина

Стало известно место Рыбакиной в мировом рейтинге после сенсации






Согласован проект имущественного комплекса с округлыми формами и выразительными откосами в Некрасовке

Россиянин подкараулил бывшую жену у подъезда и забил ее молотком

Аренда малогабариток в Ульяновске подскочила в цене

В России банки начнут штрафовать за пособничество спонсорам экстремизма