„Frau mit automat”. Беларусы з Берасця падрыхтавалі новы спектакль
Frau mit automat (Фрау міт аўтомат) – спекталь пад такой назвай падрыхтавалі прадстаўнікі берасцейскай творчай прасторы незалежнага тэатра Крылы Халопа. Прэм’ера запланаваная на 25 верасня ў Польшчы, паколькі ў Беларусі такая дзейнасць стала немагчымай, – распавяла акторка, наша сённяшняя Госця Рацыі Святлана Гайдалёнак у гутарцы з Алісай Поль:
– Спектакль называецца „Frau mit automat”. Гэта спектакль над якім мы працавалі апошнія 2 гады. Нажаль трэба было зрабіць перапынак у жніўні 2020, але мы аднавілі працу, і нарэшце яго скончылі. Атрымаўся вялкі спектакль, ён складаецца з 6 асноўных аповядаў, і мне самой было бы вельмі цікава паглядзець яго ўжо ў залі.
РР: Якім чынам адбывалася праца над спектаклем?
– Мы пачалі яшчэ 2 гады таму. Была напісана п’еса. Спектакль задумваўся як спектакль адной акторкі, то бок гэта была дакументальная аповесць аб нашай рэжысэрцы Аксане Гайко, якая перарабіла свой уласны досьвед быцця жанчынай, быцця маткай, каханкай, раз’юшанай злой фурыяй, якая бачыць несправядліваць, якая адбываецца навокал. Усе гэтыя досьведы былі перапрацаваныя артыстычна, і нажаль не было магчымасці працаваць у Берасці, у нашай прасторы, таму што да нас прыходзілі службы, якія нас кантралявалі. І калі ёсць пытанне ўласнай бяспекі, то творчасць знікае, і натхненне хаваецца. Таму мы вырашылі працаваць у рэзыдэнцыях. Першая рэзыдэнцыя Аксаны была ў Празе, дзе яна прэцызыйна дапрацавала гэты тэкст. Пасля мы выязджалі ў ліпені ў Нямеччыну, дзе мы ўжо працавалі з нашай музыкай. Яна была напісана раней, а паяднаць сцэны і музыку нам дапамог Хільраў, гэта такі тэатральны комплекс, ён нам прадаставіў рэзідэнцыю. Пасля гэтага ў жніўні мы ўжо працавацлі ў Берасці.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Прэм’ера спекталя Frau mit automat адбудзецца ў Познані ў Teatr Polski. Далей на яго можна будзе дадаткова трапіць у Любліне 5 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя