У Беларусі пашырылі спіс сацыяльна значных тавараў
Раней пералік складаўся з 10 пазіцый, па якіх улады планавалі стрымліваць цэны да канца года, але днямі ён пашырыўся да 30.
20 верасня Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло новую пастанову — №60. Згодна з дакументам, пералік сацыяльна значных тавараў пашырыўся на 20 пазіцый.
Дзяржаўнае рэгуляванне цэн на гэтыя групы будзе працягвацца па 31 снежня 2021 года ўключна. Такая інфармацыя з’явілася на сайце ведамства.
Да гэтага пералік складаўся з 10 пазіцый, па якіх было прынята рашэнне стрымліваць цэны да канца года, а днямі ён пашырыўся да 30. У спісе — малочныя прадукты, мяса, рыба і кансервы з яе, хлеб, яйкі, соль і іншае.
Паводле onliner.by