Польская пракуратура прызнала Паўла Латушку пацярпелым
Лідар НАУ Павел Латушка даў дадатковыя паказанні Акруговай пракуратуры Польшчы.
Гэта адбылося ў межах працэсуальных дзеянняў па заявах пра здзейсненыя Аляксандрам Лукашэнкам і яго памагатымі злачынствах.
Таксама Латушка прадставіў дадатковыя звесткі наконт пагроз забойствам у бок лідараў дэмакратычных сілаў, якія прагучалі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу „Беларусь 1” з вуснаў намесніка дзяржсакратара Савету бяспекі Беларусі Уладзіміра Арчакова.
У выніку Акруговая пракуратура Польшчы змяніла працэсуальны статус Паўла Латушкі са сведкі на пацярпелага.
Беларускае Радыё Рацыя