Пра затрыманьне ўдзельнікаў «экстрэмісцкай ячэйкі» ў Віцебску паведаміў тэлеграм-канал МУС Беларусі. Паводле ведамства, затрымалі сем жыхароў абласнога цэнтру ва ўзросьце ад 26 да 39 гадоў, датычных да групавога хуліганства і «стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня».