Кіраўнік МЗС Фінляндыі прапанаваў Макею ўдзел ва ўрэгуляванні крызісу
Кіраўнік МЗС Фінляндыі прапанаваў Макею ўдзел ва ўрэгуляванні беларускага крызісу. Пэка Хаавіста заявіў, што з кіраўніком беларускага МЗС яны абмяркоўвалі праблему правоў чалавека, за парушэнне якіх Еўрасаюз увёў санкцыі супраць Лукашэнкі і атачэння.
Хаавіста таксама ўспомніў пра больш чым 600 палітвязняў у Беларусі, піша фінская газета Helsingin Sanomat. Фінскі міністр сказаў, што давёў Макею інфармацыю аб тым, што Фінляндыя гатовая ўзяць удзел ва ўрэгуляванні беларускага крызісу ў рамках платформы АБСЕ. Таксама ён нагадаў, што беларуская апазіцыя неаднаразова заклікала да дыялогу, аднак улады ніяк не рэагавалі на гэта. Пэка Хаавіста дадаў, што ў размове з Уладзімірам Макеем падымалася і тэма незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў краіны Еўрасаюза.