У Маскве епіскапа Гродзенскага ўзвялі ў архіепіскапы
Патрыярх пры гэтым зблытаў свята і бітвы. 21 верасня праваслаўныя адзначалі Нараджэнне Багародзіцы, аднак 74-гадовы патрыярх Маскоўскі Кірыл прачытаў пропаведзь на тэмы Пакровы, войнаў і перамог.
Тэлеканал «Спас» проста выразаў усю казань, пакінуўшы толькі спробу патрыярха апраўдацца пры канцы службы — ужо пасля ўручэння ўзнагарод. Але яна засталася ў запісе багаслужбы на ютубе. Акрамя таго, Кірыл пераблытаў Кулікоўскую бітву з Барадзінскай і сказаў, што Кулікоўская бітва скончылася ўнічыю, а не перамогай расейскіх войскаў над арміяй Мамая.
У час гэтай службы епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній быў узведзены ў ранг архіепіскапа. Нагадаем, што ён змяніў на пасадзе архіепіскапа Арцемія, адпраўленага на пакой пасля таго як асудзіў фальсіфікацыю выбараў і палітычныя рэпрэсіі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: church.by