BYPOL распавядзе, як Генпракуратура хавае выканаўцаў забойства Рамана Бандарэнкі
Заўтра BYPOL распавядзе, як Генпракуратура хавае выканаўцаў забойства Рамана Бандарэнкі.
BYPOL зрабіў тое, чаго не змагла Генпракуратура – у новым расследаванні на падставе новых фактаў будуць названыя імёны асоб, якія падлягаюць прыцягненню ў якасці абвінавачаных па крымінальнай справе па забойству Рамана Бандарэнкі.
Стане вядома, хто рыхтаваў рэйд банды Массандры 11 лістапада 2020 года на Плошчу Пераменаў і хто ў рэчаіснасці з’яўляецца яго замоўцам.
Пасля прагляду гэтага роліка вы зразумееце, чаму дадзенае злачынства да гэтага часу не раскрыта і каго баяцца ў гэтай крымінальнай справе вышэйшыя чыны некалі праваахоўных органаў Беларусі.