Добавить новость
ru24.net
World News
Сентябрь
2021

Дзень восеньскага раўнадзенства і Дзень адзінства балтаў адзначылі на Лепельшчыне

0

Дзень восеньскага раўнадзенства і адначасова Дзень адзінства балтаў 22 верасня адзначылі на Лепельшчыне. У Старым Лепелі на аграсядзібе Вольгі Маханенка „Прыазёрная” сабраліся людзі, якія прытрымліваюцца беларускасці і шануюць традыцыі продкаў. А дваццатай гадзіне прысутныя запалілі вогнішча, чым далучыліся да ўжо традыцыйнай балтыйскай акцыі паліць агонь з 20.00 да 21.00. У Беларусі гэтая традыцыя пачалася з 2009 года.

Лепяльчане запалілі свечкі, узгадалі продкаў, гісторыю краю, сказалі адно аднаму пажаданні і падзяліліся марамі пра будучае краіны. Кажа гаспадыня аграсядзібы Вольга Маханенка:

– Прысутным і ўсім сваім знаёмым дабрабыту, шчасця, здароўя. Абрад выканалі. Наступны раз мы будзем больш добра рыхтавацца да свята, папярэдзім усіх. Ідэя добрая і яна спадабаецца ўсім. Тым боль, што ў нас у Беларусі, можа, трэцяя частка сядзіб, якія пазіцыянуюць сябе, як традыцыйныя беларускія сядзібы. Я думаю, што гэта будзе такім добрым унёскам.

Акцыю па запальванні вогнішча ў дзень восеньскага раўнадзенства падтрымалі не толькі на аграсядзібах Віцебшчыны, але і Гарадзеншчыны, Берасцейшчыны, Гомельшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus




Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
ATP

Медведев и Рублев ухудшили свои позиции в рейтинге ATP






Год Зеленой Деревянной Змеи в Китае. Традиции и обычаи праздника

Нижегородской пенсионерке удалось выиграть в лотерее 1 млн руб

Путин поручил пересадить госслужащих на российские автомобили

Синоптик спрогнозировал снег в Москве в феврале