Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі сям’ю — Кацярыну і Аляксандра (імёны зьмененыя ў мэтах бясьпекі). Пасьля ператрусу і допыту ў Сьледчым камітэце іх арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Ён увесь тэрмін правёў у ЦІП на Акрэсьціна, яна трапіла яшчэ і ў ІЧУ Баранавічаў.