Іран зацікавіўся прадукцыяй Слонімскага мясакамбіната
ААТ “Слонімскі мясакамбінат” адзін з першых мясапераапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі атрымаў сертыфікат “Халяль”. Ён дае права на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі з маркіроўкай “Халяль”. Халяльная страва лічыцца здаровай, а сам сертыфікат падвышае рэпутацыю прадпрыемства. У мусульманскім свеце пад “халялем” звычайна разумеюць мяса жывёл, ужыванне якога не парушае ісламскія харчовыя забароны.
Таму ў чацвер, 23 верасня, Слонімскі мясакамбінат наведала дэлегацыя Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Аляксей Багданаў.
Падчас сустрэчы адбылася гутарка з іранцамі аб перспектывах супрацоўніцтва, а таксама для госцей была наладжана экскурсія па прадпрыемству.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: slmeat.by