Добавить новость
ru24.net
World News
Октябрь
2023

СМІ: У 12-м пакеце санкцый ЕЗ супраць Расеі будуць дыяменты, Брусель чакае рашэння G7

0

Наступны, дванаццаты пакет санкцый Еўрапейскага Звяза супраць Расеі будзе найперш тычыцца абмежаванняў на гандаль расейскімі дыяментамі, што ўжо абмяркоўваецца на роўні „Групы сямі”.

Пра гэта выданню EUobserver заявіла дыпламатычная крыніца ў Бруселі, паведамляе „Еўрапейская праўда”.

Суразмоўца EUobserver заявіў, што ў Еўразвязе чакаюць аб’явы G7 аб увядзенні абмежаванняў на расейскія дыяменты „ў бліжэйшыя дні”

„Сістэма гатова ўжо некалькі тыдняў, і зараз мы чакаем канчатковую дэкларацыю G7, якая замацуе яе на словах і пацвердзіць волю G7 працаваць з гэтай сістэмай”, – дадаў ён.

Абмеркаванне дванаццатага пакета санкцый Еўразвяза супраць Расеі павінна пачацца ў гэтыя выхадныя або ў пачатку наступнага тыдня, сказала дыпламатычная крыніца.

Паводле ацэнак, экспарт алмазаў і брыльянтаў прыносіць Крамлю 4 мільярды еўра за год.

Artykuł СМІ: У 12-м пакеце санкцый ЕЗ супраць Расеі будуць дыяменты, Брусель чакае рашэння G7 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.




Moscow.media
Частные объявления сегодня





Rss.plus
















Музыкальные новости




























Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса