Французскі лётчык загінуў у небе над Горацкім раёнам
"В небесах мы летали одних, мы теряли друзей боевых…" Гэта словы з песні "Воспоминание об эскадрилье Нормандия-Неман" пра французскіх лётчыкаў гэтага вайсковага злучэння, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Адзін з іх разбіўся і пахаваны ў Горацкім раёне.