14 - 25 лютага ў Нацыянальным мастацкiм музеi адбудзiцца выстава абраза, прымеркаваная да свята Стрэчання Гасподня
14 лютага ў пастаяннай экспазіцыі старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава абраза “Стрэчанне” (сярэдзіны XVIII ст.) з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прымеркаваная да свята Стрэчання Гасподняга.15 лютага праваслаўныя хрысціяне адзначаюць адно з 12 галоўных (двунадзесятых) свят – Стрэчанне Гасподняе.Іканаграфія гэтага сюжэта заснавана на евангельскім апавяданні (Лк. 2, 22–38), у якім расказваецца, што на са...