Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
Працягваецца падарожжа з 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыяй “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга па Беларусі.Нас сустракае Віцебшчына. Экспедыцыю чакалі непадалеку ад мемарыяла “Вішанькі”.У Чашніцкім раёне, у гады вайны, цалкам ці часткова знішчана каля 200 весак. Многія - разам з жыхарамі. Мемарыяльны комплекс “Вішанькі” - сімвал усіх спаленых сестраў Хатыні. Іх назвы выбіты на яго каменных плітах. Галоўная скульптурная кампазіцыя - беласнежныя, як анелы, постаці старо...