Сёння дзень нараджэння Васіля Быкава + дакументальныя фільмы
Народнаму пісьменніку Беларусі, які праславіў нашую краіну ва ўсім свеце, сёлета магло б споўніцца 92 гады. Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыўшы восем класаў вясковай школы, год адвучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай вучэльні, якое вымушаны быў пакінуць праз адмену стыпендыяў. У чэрвені...