Справа аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года: пяцідзесяты фігурант
У праваабаронцаў ПЦ “Вясна” з’явілася інфармацыя аб тым, што ў СІЗА №1 на Валадарцы пад вартай знаходзіцца жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь. Незалежныя журналісты апазналі яго на фотаздымках з акцыі Дзень Волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года і супаставілі з фота, на якіх ён выглядае актыўным ўдзельнікам трагічных падзей каля Дома ўрада 19 снежня...