Мінгарвыканкаму перадалі подпісы супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтра ў Курапатах
Жыхары Мінска перадалі ў гарвыканкам 841 подпіс супраць будоўлі бізнэс-цэнтра каля Курапатаў. Паралельна адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска разаслала сябрам камісіі лісты, датаваныя 23 лютага, з запрашэннем на паўторнае паседжанне па падвядзенні вынікаў грамадскага абмеркавання Дэтальнага плана (у межах якога вядзецца будоўля каля Курапатаў). «Паўторныя слуханні» маюць прайсці 27 лютага. «Гэта, наагул, па-за заканадаўствам, бо няма...