«Вітаю вас, дармаеды і сацыяльныя ўтрыманцы». Старшыня СБП павітаў удзельнікаў з’езда
4 сакавіка ў Мінску адбываецца з’езд незалежнага Саюза пісьменнікаў. XVII справаздачна-выбарчы з’езд Беларускага саюза пісьменнікаў ідзе ў мінскім Палацы мастацтваў. На ім мусіць быць абранае новае кіраўніцтва найстарэйшай пісьменніцкай арганізацыі краіны. Пакуль ішла рэгістрацыя, у зале гучала беларуская музыка — Вайцюшкевіч, «Уліс», «Без білета». «Давайце павіншуем адзін аднаго з такім добрым кворумам», — сказаў, адкрываючы з’езд, паэт Анатоль Вярцінскі....