Добавить новость
ru24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Март
2021
1 2 3 4 5 6
7
8
9 10 11 12
13
14
15 16 17 18 19
20
21
22 23 24 25 26
27
28
29 30 31

Новости за 16.03.2021

"Белдзяржхарчпрам" і Белкаапсаюз падпісалі партнёрскае пагадненне аб супрацоўніцтве

БелТА (Навіны Беларусі) 

Удзельная вага арганізацый спажывецкай кааперацыі складае ў сярэднім 10-20 працэнтаў ад агульнага аб'ёму пастаўляемай на ўнутраны рынак прадукцыі прадпрыемствамі канцэрна.

У галіну аховы здароўя ў бягучым годзе прыйдуць 2,7 тыс. маладых спецыялістаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле слоў міністра, у бягучым годзе пры размеркаванні ўлічваецца не толькі паспяховасць, мэтавае накіраванне, але і практычныя навыкі, якія набылі выпускнікі, працуючы ва ўмовах COVID-19.

Бугроў расказаў, як будзе забяспечана галоснасць і адкрытасць работы Канстытуцыйнай камісіі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Распрацоўка раздзелаў будзе весціся зыходзячы з узроўню кампетэнцыі членаў камісіі (дэпутатам, вядома, бліжэй пытанні мясцовага самакіравання, юрыстам - пытанні канстытуцыйнага ладу), але ў цэлым камісія мае намер працаваць разам.

Біяметрычныя пашпарты ўводзяцца ў Беларусі з 1 верасня. Навошта іх атрымліваць і колькі яны будуць каштаваць

БелТА (Навіны Беларусі) 

У адпаведнасці з указам біяметрычныя дакументы ў краіне ўводзяцца з 1 верасня гэтага года. Іх выкарыстанне дасць магчымасць аўтаматызаваць працэдуру ідэнтыфікацыі асобы, спрасціць праходжанне пашпартнага кантролю пры перасячэнні граніцы, будзе садзейнічаць развіццю электронных сэрвісаў.

Лукашэнка падпісаў указ аб Канстытуцыйнай камісіі: у складзе 36 чалавек, старшыня - Міклашэвіч

БелТА (Навіны Беларусі) 

Створанай Канстытуцыйнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне.

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені выраслі на 4,1 працэнта

БелТА (Навіны Беларусі) 

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 62,4 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,4 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 25,2 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5 працэнтаў.



Беларускія аграрыі ў 2021 годзе разлічваюць атрымаць не менш як 8,5 млн т збожжа і 5 млн т цукровых буракоў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінсельгасхарч сумесна з НАН Беларусі распрацаваў план веснавых палявых работ. Вызначаны графікі паставак мінеральных угнаенняў і гаруча-змазачных матэрыялаў, рамонту тэхнікі, а таксама крыніцы фінансавання.

Галоўчанка запатрабаваў прыняць меры для своечасовага завяршэння падрыхтоўкі да веснавой сяўбы

БелТА (Навіны Беларусі) 

У адпаведнасці з праграмай "Аграрны бізнес" вытворчасць прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі ў 2021 годзе павінна скласці на 2,4 працэнта больш за ўзровень 2020-га.

"Беллеспаперапрам" прапрацоўвае магчымасці нарошчвання экспарту ў Вялікабрытанію

БелТА (Навіны Беларусі) 

Цяпер канцэрнам пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі прапрацоўваецца стварэнне ўласнага суб'екта тавараправоднай сеткі беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Сярод прышчэпленых "Спадарожнікам V" не зафіксавана ні аднаго лятальнага канца - Гінцбург

БелТА (Навіны Беларусі) 

Незалежныя эксперты ў розных краінах свету адзначылі адсутнасць сур'ёзных пабочных эфектаў ад вакцынацыі "Спадарожнікам V". Да гэтага часу колькасць вырабленых доз вакцыны "Спадарожнік V" перасягае 10 млн.

У Брэсцкай вобласці акцыю ў памяць аб спаленых вёсках правядуць у 14 раёнах

БелТА (Навіны Беларусі) 

У Жабінкаўскім раёне амаль 60 чалавек сабраліся ў мемарыяльным комплексе "Драмлёва". Пасля зімы яго ў парадак прывялі школьнікі, працоўная моладзь, актывісты БРСМ, прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын.

Грэцыя рыхтуецца ў красавіку адкрыць турыстычны сезон

БелТА (Навіны Беларусі) 

У Міністэрстве турызму Грэцыі паведамілі, што для ўезду ў краіну неабавязкова рабіць прышчэпку ад каранавіруса. Турыстам патрэба мець адмоўны вынік ПЛР-тэста. Таксама на граніцы будуць праводзіць выбарачныя праверкі. Для замежных грамадзян, у якіх выявяць каранавірус на тэрыторыі Грэцыі, падрыхтаваны атэлі-ізалятары.

Швецыя прыпыніла вакцынацыю прэпаратам AstraZeneca

БелТА (Навіны Беларусі) 

У агенцтве грамадскай аховы здароўя Швецыі адзначылі, што вакцына AstraZeneca забяспечвае добрую ахову ад COVID-19, а агульная колькасць уведзеных доз вакцыны складае 17 млн.

У Лейпцыгу аўто заехала ў натоўп людзей - ёсць загінулыя і параненыя

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўнікаў, здарэнне з'яўляецца няшчасным выпадкам, яго падрабязнасці будуць удакладняцца. Месца здарэння на гэты час поўнасцю ачэплена.

Ігар Дземідзенка прадстаўлены ў якасці камандуючага войскамі ЗАК

БелТА (Навіны Беларусі) 

Віктар Хрэнін адзначыў, што Ігар Дземідзенка добра знаёмы з Заходнім аператыўным камандаваннем, раней служыў тут, і гэты вопыт дапаможа якасна і эфектыўна выканаць ускладзеныя на камандуючага задачы.

У БДУ адкрыюць новую спецыяльнасць "эканамічная бяспека"

БелТА (Навіны Беларусі) 

Падрыхтоўка спецыялістаў такога профілю да гэтага часу не праводзілася ў беларускіх ВНУ. Навучанне будзе праходзіць на бюджэтнай і платнай форме навучання на I ступені вышэйшай адукацыі.

Новы сэрвісны цэнтр ММЗ з'явіцца ў Брэсцкай вобласці

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінскі маторны завод дадаткова правядзе навучанне бярозаўскіх спецыялістаў, каб яны на належным высокім узроўні маглі аказваць спажыўцам поўны комплекс паслуг аднаўленча-рамонтных работ.

Новости России
Москва

Топ-5 самых ярких зарубежных архитектурных проектов на первичном рынке Москвы


Андрэйчанка - моладзі: вы заўсёды павінны быць патрыётамі сваёй краіны

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Важна, каб вы разумелі: у тых поспехах, якія вы дасягнулі, - значная частка працы вашых бацькоў, настаўнікаў і тых людзей, якія знаходзяцца вакол вас. Але большыя перамогі ў вас яшчэ наперадзе", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.


Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Анастасия Мыскина

Овечкин, Яковлев, Фридзон и Мыскина сыграли в падел-теннис в Турции: «Победила дружба»






Лучшие «цитаты» Джейсона Стэтхема в брутальном блокбастере «Юмор FM»

Музей Транспорта Москвы принял на хранение документацию СВАРЗ

Очередной «многонациональный» эпизод: демонстративный акт богохульства в московском храме

Алиханов допустил смену собственника у «проштрафившихся» предприятий ОПК