Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Январь
2024
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15 16 17 18 19
20
21
22 23 24 25 26 27 28 29 30 31

Новости за 18.01.2024

Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года якасці зацверджаны ў Беларусі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дакументам прадугледжана 69 мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу Беларусі, забеспячэнне якасных паказчыкаў праз стымуляванне ініцыятывы, фарміраванне асабістай грамадзянскай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця, інфармацыйнае забеспячэнне Года якасці.

У СНД абновяць пагадненне аб расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці па-за краінай пражывання

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб парадку расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія здарыліся з работнікамі пры знаходжанні іх па-за дзяржавай пражывання, адбылося 18 студзеня ў штаб-кватэры Садружнасці.

У Мінск з усёй краіны дастаўляюць дзясяткі тон гуманітарнага грузу для дзяцей з Данбаса

БелТА (Навіны Беларусі) 

Ужо цяпер на складах у сталіцы знаходзяцца 12 т гуманітарнай дапамогі з Мінска і некалькіх раёнаў Мінскай вобласці. У бліжэйшыя дні прыбудзе гуманітарная дапамога і з іншых рэгіёнаў.

Алейнік заявіў аб неабходнасці стварэння ўмоў для ўстойлівага міру на Блізкім Усходзе

БелТА (Навіны Беларусі) 

Галоўным пытаннем у парадку дня стала сітуацыя ў Палесціне. Міністр падкрэсліў прынцыповую пазіцыю Беларусі аб неабходнасці хутчэйшага спынення агню, стварэння базавых умоў для аказання гуманітарнай дапамогі і пабудовы ўстойлівага міру на Блізкім Усходзе.

З удзелам 90 тыс. ваеннаслужачых НАТА пачне буйнейшыя за дзесяцігоддзі вучэнні

БелТА (Навіны Беларусі) 

Вучэнні пад назвай Steadfast Defender-2024 пачнуцца на наступным тыдні і прадоўжацца да мая, заявіў галоўнакамандуючы Аб'яднаных узброеных сіл НАТА ў Еўропе Крыс Кавалі.

Меркаванне: супрацоўніцтва МНС Беларусі і Расіі мае стратэгічны характар

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Асноўнымі напрамкамі ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі з'яўляюцца абмен інфармацыяй, тэхналогіямі і вопытам у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Аднак не менш важная роля адведзена падрыхтоўцы спецыялістаў у навучальных установах", - адзначыў ён.

Сярэдняя працэнтная стаўка па крэдытах рэальнаму сектару ў снежні склала 9,2 працэнта гадавых

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях у снежні 2023 года склала 9,72 працэнта гадавых. Найбольш прывабны ўзровень даходнасці прапаноўваўся банкамі па доўгатэрміновых дэпазітах.

Азаранка прабілася ў 3-і круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

БелТА (Навіны Беларусі) 

У матчы другога раўнда двухразовая чэмпіёнка Australian Open перамагла датчанку Клару Таўсан (96) - 6:4, 3:6, 6:2. У гэтай гульні беларуска не зрабіла ніводнага эйса, а яе саперніца 11 разоў падавала на вылет. Паядынак доўжыўся 2 гадзіны 14 мінут.



Адзіны бясплатны дзень наведвання навучэнцамі музеяў Беларусі: пілотны праект прадоўжаны да канца года

БелТА (Навіны Беларусі) 

Рашэнне прынята Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве ў пытаннях выкарыстання рэсурсаў музеяў у патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі ад 15 верасня 2022 года.

Да -19°C, моцны вецер і снег. Якое надвор'е будзе ў Беларусі 19-24 студзеня

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пасля нядоўгай перадышкі ў ранішнія гадзіны 18 студзеня тэрыторыя нашай краіны апынулася ва ўладзе франтальных раздзелаў, якія прынеслі ў Беларусь новыя порцыі ападкаў рознай фазы і інтэнсіўнасці.

Галоўчанка расказаў, як ідзе падрыхтоўка да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэм'ер-міністр правёў пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У Беларусі вызначаць добрасумленных ацэншчыкаў. Вынікі абмеркавання навацый у Прэзідэнта 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"У кіраўніка дзяржавы разглядалася пытанне ўнясення змяненняў ва Указ, які рэгулюе ацэначную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь. Некалькі норм закладзена па ініцыятыве мытных органаў", - расказаў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

Аўдонін: "светлыя" ідэі апазіцыі прыводзяць да заняволення і страты суверэнітэту

БелТА (Навіны Беларусі) 

17 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася фотавыстава БЕЛТА "Паралельныя светы". Як расказала генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч, аснову фотавыставы склалі архіўныя кадры, якія адлюстроўваюць два светы: свет дзяржавы - стварэння і развіцця - і свет апазіцыі - разбурэння і дэградацыі.

Балдоўская: выбарчыя камісіі нацэлены на аказанне садзейнічання журналістам

БелТА (Навіны Беларусі) 

На рэспубліканскім семінары "Роля СМІ ў пабудове эфектыўнай камунікацыі ў час правядзення электаральных кампаній" журналісты таксама абмеркавалі з прадстаўнікамі ЦВК Беларусі і Міністэрства інфармацыі асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання і знешнепалітычную сітуацыю вакол Беларусі.

У Беларусі скарэкціравалі рэгуляванне выкідаў забруджвальных рэчываў пры неспрыяльных метэаўмовах 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Белгідрамет ажыццяўляе аб'яўленне і адмену папярэджанняў аб НМУ на аснове схемы давядзення папярэджанняў аб НМУ для населенага пункта па ўстаноўленай форме. Дадаткова ўсе папярэджанні аб НМУ ў цэлым па населеным пункце і іх адмена публікуюцца на афіцыйным сайце Белгідрамета.

Пархамовіч аб умовах дзяржпадтрымкі дзвюх бударганізацый: дэманстраваць жаданне жыць і паспяхова працаваць

БелТА (Навіны Беларусі) 

Як растлумачыў міністр, сітуацыя з дзвюма бударганізацыямі, для якіх запрошана дзяржпадтрымка, - "гэта асаблівы выпадак", а ў цэлым будаўнічая галіна ў краіне працуе стабільна.

ЕАЭС і Нікарагуа дамовіліся супрацоўнічаць у прамысловасці, АПК, мытным і тэхрэгуляванні

БелТА (Навіны Беларусі) 

У ЕЭК канстатавалі, што тавараабарот ЕАЭС з Нікарагуа мае дадатную дынаміку. Са студзеня па кастрычнік 2023 года экспарт ЕАЭС у гэту краіну павялічыўся на 14 працэнтаў, а імпарт - больш як у два разы.

СААЗ: жыцці 1,4 млн жыхароў Еўропы былі выратаваны дзякуючы вакцынам супраць COVID-19

БелТА (Навіны Беларусі) 

Ханс Клюге ўдакладніў, што вакцыны знізілі смяротнасць на 57 працэнтаў у перыяд са снежня 2020 года па сакавік 2023 года, пры гэтым толькі першыя бустарныя дозы выратавалі каля 700 тыс. жыццяў.

Новости России
Москва

Эксперт по семейному капиталу Светлана Петрова: «Мой путь предпринимателя был прямой, как стрела»


Сакратарыят АДКБ і Антытэрарыстычны цэнтр СНД падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве 

БелТА (Навіны Беларусі) 

На сустрэчы абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння, намечаны планы на будучыню. Кіраўнікі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Сакратарыятам АДКБ і Антытэрарыстычным цэнтрам СНД.

Фактар Мак.by. Лукашэнка на прыкладзе "Макдональдса" расказаў аб здольнасці Беларусі рабіць сваё

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь можа і павінна займацца імпартазамяшчэннем у тых сегментах, якія па прычыне санкцый былі пакінуты інвестарамі з недружалюбных краін. Аб рабоце ў гэтым напрамку кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка расказаў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў на прыкладзе "Макдональдса", які сышоў.

Міністэрства аховы здароўя расказала, якія вірусы цяпер выклікаюць захваральнасць на ВРІ 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле існуючых даных, варыянт "Пірола" шырокага распаўсюджвання не атрымаў. Прадаўжаецца пераважная цыркуляцыя дзвюх рэкамбінантных форм віруса - ХВВ.1.16 "Арктурус" і EG.5.1.1 "Эрыс".

На Кубку афрыканскіх нацый па футболе завяршыўся першы тур групавога этапу

БелТА (Навіны Беларусі) 

Удзел у турніры прымаюць 24 афрыканскія зборныя, падзеленыя на шэсць груп. У квартэце А гаспадары Кубка івуарыйцы стартавалі з перамогі над футбалістамі Гвінеі-Бісау (2:0), а зборныя Нігерыі і Экватарыяльнай Гвінеі распісалі нічыю (1:1).

Алесін: грамадзяне Украіны страчваюць упэўненасць у перамозе і веру ў ваенна-палітычнае кіраўніцтва 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Сказаць, што ўкраінская ППА бяссільная супраць большасці сродкаў паветранага нападзення Расіі - гэта катастрофа. Катастрофа перш за ўсё для грамадзян Украіны, якія страчваюць веру ў сваё ваенна-палітычнае кіраўніцтва. А тут яшчэ аказваецца, што іх не могуць абараніць ад атак з паветра", - падкрэсліў Аляксандр Алесін.

Лаўроў: Беларусь і Расія плячо ў плячо будуць адстойваць сваю незалежнасць

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Калі ў Захаду пераможа самазабойчая логіка, я вас запэўніваю, што расійскі і беларускі народы плячо ў плячо адстаяць сваю незалежнасць і свае інтарэсы. У гэтым няма ніякіх сумненняў", - сказаў Сяргей Лаўроў.


Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Ролан Гаррос

В пригороде Парижа открыли корты имени Даниила Медведева






Создание и ведение канала, группы в Telegram.

Производство рукавов высокого давления

В Оренбуржье завершились зональные этапы военно-патриотической игры «Зарница 2.0»

Синоптики рассказали, какая погода ждет москвичей этим летом