Добавить новость
ru24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Февраль
2024
1 2
3
4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
17
18
19 20 21 22 23
24
25 26 27 28 29

Новости за 12.02.2024

У Беларусі зацверджана нацыянальная рамка кваліфікацый

БелТА (Навіны Беларусі) 

Нацыянальная рамка кваліфікацый - дакумент, які змяшчае абагульненае апісанне ўзроўняў кваліфікацыі і шляхоў іх дасягнення, галоўная задача якога - распрацоўка на адзінай метадалагічнай аснове патрабаванняў да кваліфікацый і прафесійных стандартаў.

Вечар нацыянальнай культуры пройдзе ў Вялікім тэатры Беларусі 13 лютага 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Перад паказам нацыянальнай оперы "Сівая легенда" гледачы змогуць стаць удзельнікамі інтэрактыву. Іх таксама чакае выстаўка традыцыйнага беларускага касцюма і майстар-класы па завязванні наміткі і слуцкіх паясоў.

Associated Press: Джон Кірбі атрымае новую пасаду 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Як адзначаецца ў матэрыяле, Кірбі чакае павышэнне. Ён будзе назначаны саветнікам Белага дома па камунікацыях у сферы нацыянальнай бяспекі і атрымае свой штат падначаленых. Таксама ён стане памочнікам прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Аб назначэнні пакуль не было аб’яўлена афіцыйна.

"Яны былі першымі". Навіцкі пра беларусаў на Алімпіядзе-1994

БелТА (Навіны Беларусі) 

Роўна 30 гадоў таму, у 1994-м, у нарвежскім Лілехамеры адбылася гістарычная падзея не толькі для беларускага спорту, але і ў цэлым для краіны: менавіта тады зборная Беларусі ўпершыню выступіла на Алімпійскіх гульнях асобнай, суверэннай камандай.

Беларуская плыўчыха Змушко атрымала алімпійскую ліцэнзію на стаметроўцы брасам

БелТА (Навіны Беларусі) 

На дыстанцыі 100 м брасам у вячэрні паўфінал кваліфікавалася Аліна Змушко, паказаўшы чацвёрты час сярод 54 дзяўчат. Вынік беларускі 1:06,77 сек на дзве сотыя секунды перавысіў алімпійскі нарматыў.

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб'яўлены ў Беларусі на 13 лютага

БелТА (Навіны Беларусі) 

У аўторак будзе воблачна. Часам пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі згусціцца туман. На асобных участках дарог галалёдзіца, па паўночным усходзе месцамі слабы галалёд. Вецер пераменных напрамкаў 2-7 м/с.



У Балгарыі стартуе чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы з удзелам беларусаў 

БелТА (Навіны Беларусі) 

У склад нашай дэлегацыі ўвайшлі Юлія Гуліна (вагавая катэгорыя да 55 кг), Аліна Шчапанава (да 59 кг), Дзіяна Майсяевіч (да 64 кг), Сюзанна Валадзько (да 71 кг), Паліна Пагуляева (да 76 кг), Дар’я Хейдэр (да 81 кг), Генадзь Лапцеў (да 67 кг), Пётр Асаёнак (да 89 кг), Павел Хадасевіч, Юліян Курловіч (абодва - да 96 кг), Яўген Ціханцоў, Сяргей Шаранкоў (абодва - да 102 кг) і Эдуард Зязюлін.

ДПК: за выхадныя ў літоўскім пагранпераходзе "Райгардас" аформілі 9 працэнтаў фур

БелТА (Навіны Беларусі) 

У цэлым чэргі грузавікоў на ўезд у ЕС фіксуюцца перад усімі літоўскімі пагранпераходамі. Праз латвійскі пункт пропуску "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына") у Еўрасаюз прапусцілі 61 працэнт вялікагрузаў.

Сальда знешняга гандлю Беларусі па выніках 2023 года склалася дадатным у памеры $480,7 млн

БелТА (Навіны Беларусі) 

У цэлым за 2023 год сальда знешняга гандлю таварамі склала мінус $2,4 млрд, пры імпарце тавараў у памеры $41,7 млрд, экспарце тавараў - $39,4 млрд. У снежні 2023 года яно склалася адмоўным у памеры $532,5 млн, скараціўшыся ў параўнанні са снежнем 2022 года на 13,7 працэнта.

Не менш як 100 чалавек загінулі ў выніку ўдараў Ізраіля па Рафаху 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле даных тэлеканала, Ізраіль нанёс больш за 50 авіяўдараў па Рафаху. Некаторыя СМІ, спасылаючыся на ХАМАС, адзначаюць, што ЦАХАЛ атакаваў 14 дамоў і 3 мячэці ў розных частках горада.

Аварыя ў Віцебскім раёне: сем пасажыраў мікрааўтобуса дастаўлены ў бальніцы 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле папярэдніх даных, 62-гадовы вадзіцецль Volkswagen вяртаўся ў сваю паласу пасля выезду на паласу сустрэчнага руху. У выніку ён сутыкнуўся з МАЗам, які ехаў наперадзе ў спадарожным напрамку.

Жапараў заклікаў ЗША не ўмешвацца ва ўнутраныя справы рэспублікі 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Алагозаў нагадаў, што раней Блінкен накіраваў пісьмо прэзідэнту рэспублікі, у якім выказаў занепакоенасць наконт законапраекта аб унясенні змяненняў у Закон "Аб некамерцыйных арганізацыях", які знаходзіцца на разглядзе парламента Кыргызстана.

ДАІ ў галалёд заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху да павышанай увагі і асцярожнасці 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аўтамабілістам неабходна выбіраць бяспечную скорасць руху, да мінімуму зніжаючы яе пры пад’ездзе да пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і скрыжаванняў. ДАІ раіць вадзіцелям павялічваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, адмовіцца ад абгонаў і рызыковых манеўраў.

Манцян пра нянавісць простых украінцаў да ваенкамаў і непрыкрытую агрэсію да памагатых ТЦК 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле слоў эксперта, нянавісць з боку ўкраінскага насельніцтва да ваенкамаў ідзе па нарастаючай, а работнікаў тэрытарыяльных цэнтраў камплектавання (ТЦК) "зневажаюць па поўнай праграме". Сітуацыя ўскладняецца, і людзі ўжо адкрыта выказваюць сваю незадаволенасць, прычым часцей за ўсё ў агрэсіўнай форме.

Фалей выйграла турнір ITF у Грэноблі і паднялася на 48 месцаў у сусветным рэйтынгу 

БелТА (Навіны Беларусі) 

У фінале беларуска перамагла ў трохсэтавым паядынку францужанку Манон Леанард – 6:1, 4:6, 6:4. Пасля гэтага поспеху 19-гадовая Алёна Фалей паднялася адразу на 48 пазіцый у сусветным рэйтынгу і цяпер знаходзіцца на 201-м месцы.

Новости России
Москва

Арендаторы квартир в Челябинске живут на прожиточный минимум


Футбалісты "Канзас-Сіці Чыфс" выйгралі Супербоўл LVIII 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Трафей Вінса Ламбардзі аспрэчвалі дзеючыя чэмпіёны лігіі пераможцы Амерыканскай канферэнцыі "Канзас-Сіці Чыфс", а таксама лепшая каманда Нацыянальнай канферэнцыі "Сан-Францыска Форці Найнерс". У першай палавіне каліфарнійцы выглядалі значна лепш, але не змаглі адарвацца больш як на сем ачкоў - 10:3.

Шымановіч выйшаў у фінал стаметроўкі брасам на чэмпіянаце свету 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Свае выступленні на галоўным старце сезона ўжо завяршылі прадстаўнікі сінхроннага плавання, скачкоў у ваду і плавання на адкрытай вадзе, барацьбу за ўзнагароды яшчэ прадаўжаюць ватэрпалісты, а спаборніцтвы ў хай-дайвінгу пачнуцца ў аўторак.

Зборная Кот-д’Івуара па футболе перамагла на Кубку афрыканскіх нацый 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Да вырашальнага матчу ў гэтым годзе разам з гаспадарамі турніру івуарыйцамі дайшла зборная Нігерыі. На групавым этапе каманды таксама гулялі паміж сабой, і тады мацнейшымі аказаліся нігерыйцы - 1:0.

Аналітык БІСД растлумачыў, чым Узбекістан цікавы Беларусі 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"У Беларусі і Узбекістана даволі трывалыя сувязі. Я нават сказаў бы - непарыўная дружба, таму што мы падобныя, узаемадапаўняльныя. Мы гатовы да супрацоўніцтва. У прыватнасці, у нас дастаткова сур'ёзны прырост па мінулым годзе - аб'ём узаемнага гандлю павялічыўся на 12 працэнтаў", - дадаў аналітык.

Крутой: Расія прапануе Беларусі "агрэсіўна" ўваходзіць у праграмы па авіябудаванні 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Усе мадэлі самалётаў, якія ў 2024-2025 гадах будуць уведзены ў грамадзянскі абарот (МС-21, Sukhoi Superjet New, Ту-214, Іл-76), - усюды беларусы павінны сябе бачыць", - удакладніў Дзмітрый Крутой.

Наколькі аўтаматызаваныя працэсы на БелАЭС, растлумачыў спецыяліст 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"На беларускай АЭС прыменены сучасныя сістэмы, у тым ліку аўтаматызаваная сістэма кіравання тэхналагічнымі працэсамі. Гэтыя сістэмы спраектаваны прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі, якія ўваходзяць у склад дзяржкарпарацыі "Расатам". Прымяненне гэтых сістэм рэалізуецца на прынцыпах разнастайнасці, незалежнасці і рэзервавання каналаў бяспекі. Гэтыя ж сістэмы ўлічваюць чалавечы фактар і магчымыя памылкі персаналу", - сказаў Аляксандр Ерын.


Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
ATP

Алибек Качмазов поднялся на 73 позиции в рейтинге ATP, достигнув 179-го места






35 миллионов лет назад в Россию упал астероид, удар которого создал 30 000 тонн черных алмазов

«Друзья»: социальная сеть 2024 года! от российских разработчиков.

Двухмесячный ребенок погиб при наезде машины на тротуар под Калугой

Сотрудники полиции в Мытищах проведут лекции «Подросток — школа»