Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Март
2024
1
2
3
4 5 6 7 8
9
10
11 12 13 14 15
16
17
18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
30
31

Новости за 27.03.2024

БМЗ плануе паставіць 200 тыс. тон сталі ў краіны Афрыканскага кантынента ў 2024 годзе

БелТА (Навіны Беларусі) 

У мінулым годзе на Афрыканскі кантынент жлобінскія металургі адгрузілі каля 140 тыс. т прадукцыі. "У гэтым годзе пастаўкі нарошчваем. Там нашу прадукцыю ведаюць, нашай прадукцыяй цікавяцца", - дадаў гендырэктар.

У Беларусі скарэкціраваны парадак прадастаўлення і выкарыстання спонсарскай дапамогі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дакументам уведзены дадатковыя абмежаванні на прадастаўленне такой дапамогі. Яе не могуць аказваць арганізацыі з доляй дзяржаўнай уласнасці 50 і больш працэнтаў пры наяўнасці ў іх пратэрмінаванай запазычанасці па плацяжах у бюджэт, выплаце заработнай платы і дапамог, чыстай страты, а таксама пры невыкананні ўмоў аказання дзяржпадтрымкі.

Каранік: 168 інвестпраектаў на 1,4 млрд рублёў - план Гродзенскай вобласці на 2024 год

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Перавага - імпартазамяшчэнню. Гэта датычыцца і будаўніцтва комплексаў па вытворчасці субстрату для вырошчвання грыбоў у Шчучыне, металапрадукцыі ў Смаргоні, перапрацоўкі адходаў жывёлагадоўлі ў Лідзе, напрыклад, - удакладніў кіраўнік рэгіёна. - У 10 раёнах у вёсцы з'явяцца або будуць мадэрнізаваны малочнатаварныя комплексы больш як на 130 млн рублёў".

БЧ на выстаўцы "ТрансРасія" прэзентавала свае паслугі і расказала аб міжнародных грузаперавозках

БелТА (Навіны Беларусі) 

На карпаратыўным стэндзе Беларускай чыгункі прадстаўлены тэхнічныя і тэхналагічныя магчымасці па арганізацыі перавозак грузаў у міжнародных зносінах, у тым ліку кантэйнернымі паяздамі, інфармацыя аб поўным спектры аказваемых беларускай магістраллю паслуг на транспартна-лагістычным рынку.

Мінэканомікі: кіраўнікі прампрадпрыемстваў прагназуюць павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аб захаванні нязменнага цэнавага ўзроўню паведамілі 84 працэнты рэспандэнтаў. Большасць апытаных (91 працэнт) канстатавалі захаванне або рост колькасці работнікаў.

Беларуская кандытарская фабрыка адкрыла ў Казані першы магазін сваёй сеткі

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Беларускія прадукты - на гэты раз ласункі - прадаўжаюць заваёўваць рэгіёны Расіі. У казанскім гандлёвым цэнтры "Порт" нядаўна адкрыўся першы ў Рэспубліцы Татарстан фірменны магазін беларускай кандытарскай фабрыкі "Чырвоны харчавік", - расказалі ў дыпмісіі.



Чабатар: Беларусь гатова садзейнічаць развіццю ініцыятыў іранскіх інвестараў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Рэспубліцы Беларусь Алірэзой Санеі, якая адбылася ў Мінэканомікі.

"Ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка". Міцкевіч аб маючым адбыцца УНС

БелТА (Навіны Беларусі) 

Цяпер завяршаецца этап вылучэння кандыдатаў у дэлегаты УНС і ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Вядзецца падрыхтоўка адпаведных дакументаў і вырашаецца мноства арганізацыйна-тэхнічных пытанняў на гэтай стадыі. Я думаю, што ўсе яны бдуць вырашаны.

Дулава: сёння сфера культуры мае непасрэдныя адносіны да нацыянальнай бяспекі

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы рэалізуе навацыі, якія з'явіліся ў нашай Канстытуцыі. Як мы бачым, сёння сфера культуры мае непасрэдныя адносіны да нацыянальнай бяспекі, таму што тыя падыходы, якія прапануецца рэалізаваць у нашай краіне, звязаны непасрэдна з вельмі магутнай ахавальнай тэндэнцыяй", - сказала Кацярына Дулава.

Трэнер хакейнай зборнай Беларусі U16: на гульні "Дзеці Прымор'я" мы ехалі за перамогай

БелТА (Навіны Беларусі) 

Турнір па хакеі ў фармаце 3х3 у рамках гульняў з 19 па 22 лютага прымала "Фетысаў-Арэна" ва Уладзівастоку. На групавым этапе зборная Беларусі U16 абыграла каманды Сахалінскай вобласці (7:6) і Амурскай вобласці (13:0), а таксама прадстаўнікоў кітайскай акругі Цыцыкар (12:0).

Тавараабарот паміж Беларуссю і Рэспублікай Адыгея за апошнія пяць гадоў вырас у тры разы

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дэлегацыя Рэспублікі Адыгея Расійскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Кабінета Міністраў Махмуда Тлехаса наведвае Беларусь. Будзе праведзены шэраг сустрэч і перагавораў па вызначэнні перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і інш.

Пархомчык: у Беларусі нарошчваюць вытворчасць пасажырскага транспарту

БелТА (Навіны Беларусі) 

"З улікам тых задач, якія стаялі па 2023 годзе па набыцці электратранспарту, мы не ў поўнай меры забяспечылі своечасовае выкананне існуючых заказаў. Некаторыя заказы перайшлі на першы квартал гэтага года. І мы з імі справіліся. Аб'ёмы вытворчасці растуць па двух нашых прадпрыемствах - "Мінскім аўтамабільным заводзе" і "Белкамунмашы", - расказаў віцэ-прэм'ер.

Людзі розных узростаў і прафесій. Міцкевіч расказаў, як фарміруецца склад УНС

БелТА (Навіны Беларусі) 

У склад УНС увойдуць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. "Гэта непасрэдна дэлегаты ад грамадскіх арганізацый з колькасцю больш як 100 тыс. чалавек. Цяпер якраз ідзе працэс вылучэння, выбрання. Структура такая, яна дакладна прапісана ў законе", - адзначыў начальнік сакратарыята.

Мезенцаў: расіяне ўдзячныя беларускаму народу за аказаную пасля тэракта падтрымку

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дзмітрый Мезенцаў назваў учыненае ў Падмаскоўі варварскім тэрарыстычным актам, у якім загінулі амаль паўтары сотні людзей, многія пацярпелі. І цяперашняе мерапрыемства ён прапанаваў пачаць з мінуты маўчання ў памяць аб бязвінных ахвярах.

У Беларусі на станцыях тэхагляду пачалі афармляць дазволы на тры гады

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Белтэхагляд" паведаміў аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры па выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку (за выключэннем колавых трактароў, прычэпаў, паўпрычэпаў да іх) да ўдзелу ў дарожным руху ў адпаведнасці з нормамі ўказа ад 16 лютага 2024 года нумар 55 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Пархомчык: пілотны праект па забеспячэнні гарадоў электратранспартам будзе прадаўжацца

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Сёння завяршаецца рэалізацыя першага пілотнага праекта ў рамках пастановы ўрада Беларусі. Сёння Шклоўскаму раёну і гораду Шклоў мы перадалі 15 пасажырскіх электробусаў", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Новости России
Москва

Слушатель из Смоленска выиграл на «Авторадио» «Москвич 3»


У НАК Беларусі ўшаноўвалі прызёраў спартыўных гульняў "Дзеці Прымор'я"

БелТА (Навіны Беларусі) 

Чэмпіёнамі І Зімовых гульняў "Дзеці Прымор'я" сталі шорт-трэкіст Арцём Шадзько (эстафета дружбы), лыжніца Аляксандра Парфёнава (5 км), фігурысты Валерыя Яжова і Васіль Барахоўскі (адзіночнае катанне), а таксама хакеісты зборнай Беларусі-U16.

Парывісты вецер і да 17 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 27 сакавіка

БелТА (Навіны Беларусі) 

У чацвер будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, а днём месцамі да 15-18 м/с.

Жыдкоў: Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Рэспублікай Адыгея па ўсім галіновым спектры

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Адносіны Беларусі і Рэспублікі Адыгея маюць пазітыўны і дынамічны характар. Асноватворным з'яўляецца эканамічны складнік нашых адносін, які таксама мае патэнцыял для далейшага развіцця. Статыстычныя даныя сведчаць, што тыя крокі, якія мы робім, дазваляюць нам упэўнена глядзець у будучыню", - сказаў Алег Жыдкоў.

Гандлёвыя сеткі прадоўжылі скідку да 10 працэнтаў на шэраг тавараў для слабаабароненых катэгорый насельніцтва

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пагадненне было заключана ў студзені 2022 года, потым неаднаразова прадаўжалася. У сувязі з тым, што тэрмін дзеяння зноў заканчваецца, было прынята рашэнне падпісаць чарговае дадатковае пагадненне - на другі квартал 2024 года.

Будаўніцтва жылля і капрамонт. З якімі пытаннямі грамадзяне прыходзяць на прыём да Качанавай

БелТА (Навіны Беларусі) 

На прыём у Савет Рэспублікі звярнулася Алёна Іванаўна, жыхарка Мінскага раёна, па пытанні будаўніцтва жылля для медыкаў. У Бараўлянах функцыянуе больш за 10 медыцынскіх устаноў, а будаўніцтва ідзе толькі для супрацоўнікаў трох устаноў.

Мінпрам завяршае рэалізацыю пілотных праектаў па забеспячэнні электратранспартам рэгіёнаў Беларусі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пілотныя праекты рэалізуюцца ў Жодзіне і Шклоўскім раёне з удзелам двух айчынных вытворцаў пасажырскага электратранспарту: МАЗ і BKM HOLDING (раней "Белкамунмаш").


Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Ролан Гаррос

Джокович снялся с Открытого чемпионата Франции по теннису






Уроженец Карелии отправился служить после теракта в Москве и погиб

Готовность 1-го этапа реконструкции Пушкинской набережной Таганрога составляет 70%

Где отдохнуть якутянам летом

Определены места церемоний медального награждения на играх «Дети Азии»