Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Май
2024
1 2 3
4
5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
19
20 21 22 23 24 25
26
27
28
29
30
31

Новости за 05.05.2024

Лукашэнка: жыллё трэба будаваць там, дзе патрэбны рабочыя рукі  

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аляксандр Лукашэнка на прыкладзе Оршы расказаў, як лічыць неабходным скарэкціраваць падыходы ў жыллёвым будаўніцтве, каб у тым ліку забяспечыць шматлікія прадпрыемствы рабочай сілай.

"Шмат раней невядомых звестак". Генпракуратура аб зняцці грыфа сакрэтнасці з ваенных дакументаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Аб'ём работы наперадзе яшчэ вялікі. Я вам скажу так - будзем расследаваць столькі, колькі спатрэбіцца. Адна з мэт расследавання - прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да генацыду", - падкрэсліў Сяргей Шыкунец.

У час цырымоніі сыходжання Жыватворнага агню ў Іерусаліме затрымалі грэчаскага паліцэйскага

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паведамляецца, што пасля патрабаванняў грэчаскай апазіцыі растлумачэння сітуацыі, дыпламатычнымі крыніцамі Афін было адзначана: паліцэйскі вызвалены, у справу ўмяшалася МЗС Грэцыі.

Урад кампенсуе "Беларусбанку" страты ад экспартнага крэдыту БМЗ

БелТА (Навіны Беларусі) 

Савет Міністраў пастанавіў кампенсаваць "Беларусбанку" страты ад прадастаўлення экспартнага крэдыту, выдадзенага адкрытаму акцыянернаму таварыству "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" на вытворчасць і рэалізацыю асобных тавараў.

Урад павялічыў фінансаванне дзіцячага санаторна-курортнага лячэння ў бягучым годзе

БелТА (Навіны Беларусі) 

Міністэрству фінансаў даручана павялічыць у 2024 годзе расходы рэспубліканскага бюджэту па функцыянальнай класіфікацыі, прадугледжаныя Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва на іншыя пытанні ў галіне сацыяльнай палітыкі, на Br25 124 600 для забеспячэння дзіцячага санаторна-курортнага лячэння.

"Яно ў нас было ў сэрцах". Лукашэнка пра светлае свята Вялікадня і ўспаміны дзяцінства

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кіраўнік дзяржавы пачаў сваю прамову ў храме з падзякі ў адрас прадстаўнікоў духавенства за тое, што яны робяць у дзяржаве: "Асабліва вось гэтыя храмы, цэрквы і цэркаўкі, якія знаходзяцца не ў цэнтры Беларусі, а далей ад Мінска. Менавіта вы робіце нашых людзей сапраўднымі. Сапраўднымі і шчырымі беларусамі".

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у маі асабістыя прыёмы грамадзян у Саўміне

БелТА (Навіны Беларусі) 

сабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляецца, як правіла, у адпаведнасці з папярэднім запісам. Прыём праводзіцца з 10.00 па адрасе: Мінск, вул. Савецкая, 9, кабінет 103.



Алейнік: літоўскія ўлады фінансуюць баевікоў для звяржэння законнай улады ў Беларусі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Улады Літвы аказваюць падтрымку, у тым ліку фінансавую, каляваенным фарміраванням на яе тэрыторыі, якія ставяць сабе за мэту звяржэнне законнай улады ў Беларусі. Аб гэтым у інтэрв'ю РІА Навіны заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, паведамляе БЕЛТА.

Лукашэнка расказаў, чаму на Вялікдзень прыехаў у храм менавіта паблізу Дняпра

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, чаму на Вялікдзень прыехаў у храм менавіта паблізу Дняпра. Справа ў тым, што гэта рака спрадвеку аб'ядноўвала тры братэрскія славянскія народы - беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Абсалютна ўпэўнены, што нашымі малітвамі мы вернемся да тых часоў, калі нашы народы будуць разам", - заявіў Прэзідэнт.

"Гэта гісторыя канкрэтных сем'яў". Корнеў пра вяртанне імёнаў невядомых герояў і ахвяр ВАВ

БелТА (Навіны Беларусі) 

У Беларусі плануюць стварыць электронны партал аб вязнях канцлагераў. Паводле слоў эксперта, да гэтай работы будуць прыцягнуты ўсе зацікаўленыя - Нацыянальны архіў, КДБ, Міністэрства абароны, Генеральная пракуратура.

Лукашэнка сустракае Вялікдзень у манастырскім храме ў Оршы

БелТА (Навіны Беларусі) 

Жаночы манастыр у Оршы быў заснаваны ў 1631 годзе непадалёку ад рэчкі Куцеінкі, што ўпадае ў Днепр. Цяпер у манастырскі комплекс уваходзяць Успенская царква, Свята-Ільінскі храм (храм прарока Божага Іліі) і баптыстэрый (хрысцільны храм). У манастыры пражываюць дзевяць манашак і дзве інакіні.

Жыватворны агонь дастаўлены ў Святадухаўскі кафедральны сабор у Мінску

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Па благаславенні кіруючых архірэяў БПЦ у Мінск прыбылі прадстаўнікі епархій БПЦ, якія змогуць узяць Жыватворны агонь і адвезці да сябе ў епархіі на вячэрнюю святочную службу. На свята Вялікадня агонь будзе раздадзены вернікам", - сказаў ён.

Праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень

БелТА (Навіны Беларусі) 

Само свята Уваскрэсення Хрыстовага адзначаецца царквой на працягу тыдня - гэты перыяд называецца Светлай сядміцай. У цэлым жа днямі велікоднай урачыстасці лічацца 40 дзён - да свята Узнясення. У гэты радасны саракадзённы перыяд вернікі прадаўжаюць замест звычайнага прывітання гаварыць "Хрыстос уваскрэс!" і адказваць "Сапраўды ўваскрэс!"

Лукашэнка адзначыў асаблівую ролю друкаванай прэсы ў век высокіх тэхналогій і постпраўды

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім ветэранам і работнікам галіны здароўя, шчасця і дабрабыту, цікавых творчых задач і іх паспяховай рэалізацыі. "Няхай кожны радок, напісаны вамі, садзейнічае развіццю беларускага грамадства і дапамагае нам процістаяць выклікам новага часу", - выказаў пажаданні Прэзідэнт.

Лукашэнка павіншаваў з Вялікаднем Патрыярха Кірыла і Мітрапаліта Веніяміна

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць Патрыярху Кірылу за яго нястомную працу, нацэленую на ўмацаванне братэрскага адзінства народаў Беларусі і Расіі. "Сёння Царква накіроўвае сваё служэнне на ўсебаковую падтрымку людзей, аказвае дзейсную дапамогу тым, хто мае патрэбу", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Вялікаднем

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Шчыра віншую вас са святам Вялікадня. Яно ўвасабляе трыумф жыцця над смерцю, перамогу дабра над злом, пакорлівасці і самаахвярнасці над усёдазволенасцю і эгаізмам. Святло велікодных дзён нагадвае нам пра вечныя евангельскія ідэалы даравання і спагады, любові і клопату пра бліжніх", - гаворыцца ў віншаванні.


Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Большой шлем

Dagospia: Синнер и Калинская вместе поужинали в ресторане в Париже






Выставку-форум «Россия» посетил 14-миллионный гость

Почти 250 водителей с признаками опьянения выявили в Москве с начала недели

Тридцатиградусную жару обещают в Москве в первый день лета

«Грузовичкоф» принял участие в мероприятии Авито – «Лиге Авито Услуг»