Жалуддзе. Веткаўскі раён. Вандроўка семдзясят чацвёртая
Вёска Жалуддзе на Веткаўшчыне… Зараз зусім маленькая планета, на якой засталіся лічаныя хаты. У свой час яна была заснавана як пасёлак перасяленцамі з суседніх паселішчаў. У 1926 годзе знаходзілася ў складзе Будзішча-Стаўбунскага сельсавета Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі. У гэты час тут было 15 двароў, жылі 90 чалавек.