Павел Мікульчык: «Нарэшце поспех быў на нашым боку»
Пасля матча паміж «Лідай» і «Брэстам» (4:1) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.
Пасля матча паміж «Лідай» і «Брэстам» (4:1) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.
«Рыцары» здабылі валявую перамогу над берасцейцамі. У Лідзе сустракаліся, можна сказаць, дзве процілегласці: «Брэст», што роспачна чапляецца за шанцы трапіць у экстралігу «А», і «рыцары», якія фактычна дагульваюць сезон. І гаспадары выдатна прадэманстравалі, што дагульваць яго можна па-рознаму.