Фарм-клуб «Ліды» памяняўся перамогамі з дэбютантам вышэйшай лігі
Дублёры «Ліды» правялі два матчы абсалютна па-рознаму. У першым двубоі закінулі ў браму суперніка адразу восем шайбаў, у паўторным усяго адну. У першым з двух матчаў фарм-клуб «рыцараў» на выездзе адолеў «Собаль» – 8:6. Наша каманда да экватара паядынку тройчы мсцілася, аднак пасля сама выйшла наперад і давяла справу да перамогі.