Міністар Піневіч заявіў, што інцыдэнт з падачай кіслароду на ШВЛ ў Віцебску ня зьвязаны з гібельлю хворых
Міністар аховы здароўя Дзьмітрый Піневіч ў эфіры тэлеканалу СТВ заявіў, што, згодна з папярэднімі дадзенымі, інцыдэнт з падачай кіслароду на апараты ШВЛ у віцебскай лякарні, пра які пішуць у сетках, ня стаў прычынай гібелі людзей, паведамляе БЕЛТА. Раней загадчык аддзяленьня рэанімацыі лякарні хуткай мэдычнай дапамогі ў Віцебску Ўладзімір Мартаў у інтэрвію парталу TUT. by паведаміў, што мела месца прыпыненьне падачы кіслароду да апаратаў ШВЛ, з прычыны чаго загінула некалькі чалавек. Мартаў сказаў... Читать дальше...