Расея высылае 20 чэскіх дыпляматаў
Чэскаму амбасадару, якога сёньня выклікалі ў МЗС Расеі, быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі «зь недружалюбным актам уладаў Чэхіі ў дачыненьні да персаналу расійскай дыпмісіі ў Празе». Паслу паведамілі, што дваццаць супрацоўнікаў Пасольства Чэхіі ў Маскве абвяшчаюцца «пэрсона нон-грата». Ім загадана да канца 19 красавіка 2021 года пакінуць тэрыторыю Расеі. Гэта адказ Расеі на высылку сваіх дыпляматаў з Прагі. Раней Чэхія запатрабавала пакінуць краіну ад 18 расейскіх дыпляматаў, якіх лічыць супрацоўнікамі расейскіх спецслужбаў. Читать дальше...