Лукашэнка заявіў, што ня хоча папрокаў у правядзеньні рэфэрэндуму «пад сябе» і ўтрыманьні ўлады «сінімі рукамі»
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю будзе праведзены, як і было абяцана. Раней Лукашэнка казаў пра рэфэрэндум, які меўся адбыцца не пазьней як у лютым 2021 году.