16 беларусаў і 15 расейцаў: МАК зацьвердзіў сьпіс нэўтральных спартоўцаў, якія прымуць удзел у Алімпіядзе ў Парыжы
Міжнародны алімпійскі камітэт канчаткова зацьвердзіў сьпіс спартоўцаў зь Беларусі і Расеі, якія будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нэўтральным статусе, паведамляе dpa.