Вярхоўны лідэр Ірану заклікаў сырыйцаў змагацца з паўстанцкім урадам
Аятала Алі Хамэнэі заклікаў сырыйцаў да супраціву ўраду пад кіраўніцтвам паўстанцаў, які фармуецца пасьля зрынаньня дыктатара Башара Асада. Хамэнэі зноў паўтарыў, што паўстаньне было арганізавана Захадам.