ЗША абвясьцілі пра дапамогу Ўкраіне ў 5,9 млрд даляраў перад заканчэньнем тэрміну паўнамоцтваў Байдэна
30 сьнежня Злучаныя Штаты абвясьцілі пра новы трохкампанэнтны пакет дапамогі Ўкраіне ў памеры 5,9 млрд даляраў. Белы дом нарошчвае падтрымку ахопленай вайной Украіны да заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта Джо Байдэна ў наступным месяцы.