Славаміра Адамовіча адправілі ў «Навінкі»
Паэта Славаміра Адамовіча, затрыманага сёння ў Будславе, «зачынілі ў «Навінкі». Гісторыю свайго затрымання Славамір Адамовіч расказваў Беларускай праўдзе. З Будслава паэта павезлі ў Мядзель на «освидетельствование», а адтуль — у Навінкі. Пілігрымка на свята Будслаўскай Божай Маці скончылася для Славаміра Адамовіча ў псіхіятрычным аддзяленні Навінак.