«Сухі закон» адмяняецца: з 22 да 23 гадзіны прадаем 40% дзённага аб’ёму алкаголю
Міліцыя прапанавала вярнуць забарону на гандаль алкаголем у начны час. Ініцыятыву агучвае 27 ліпеня начальнік упраўлення прафілактыкі Міністэрства ўнутраных справаў Алег Каразей: “Ідуць у начную краму, а потым іх “вабяць прыгоды”. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, сёлета нецвярозыя асобы здзейснілі 165 забойстваў, 37 згвалтаванняў, 516 рабаванняў і 81 разбой, 176 угонаў і 960 хуліганстваў. З 15 чэрвеня...