Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Октябрь
2021
1
2
3 4 5 6 7 8
9
10
11 12 13 14 15
16
17
18 19 20 21 22 23
24
25 26 27 28 29
30
31

Новости за 25.10.2021

Беларускія спартсмены заваявалі шэсць медалёў на ЧС па кікбоксінгу ў Італіі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дзве залатыя ўзнагароды на рахунку беларускай зборнай запісалі Максім Казаку (57 кг), які выступаў у відзе праграмы К-1, і Віктар Нечытайла (60 кг), які спаборнічаў у раздзеле лоу-кік.

Беларускія баксёры выйгралі тры ўзнагароды на маладзёжным ЧЕ-2021 у Чарнагорыі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Найлепшым чынам кантынентальны форум у балканскай краіне склаўся для Мацвея Давыдава (63,5 кг), які стаў уладальнікам сярэбранай узнагароды. У стартавым баі ён перамог Самуэля Корчака з Чэхіі - 5:0.

Беларусь і Кітай абмеркавалі ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях

БелТА (Навіны Беларусі) 

На сустрэчы намеснік міністра знешнепалітычнага ведамства і пасол таксама абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

У Кітаі будуць прышчэпліваць ад COVID-19 дзяцей з трох гадоў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Нацыянальная камісія аховы здароўя паведаміла, што за апошнія 24 гадзіны выяўлена 35 новых выпадкаў мясцовай перадачы інфекцыі, чатыры з іх - у Ганьсу. Яшчэ 19 выпадкаў выяўлены ў рэгіёне Унутранай Манголіі, а іншыя былі зафіксаваны ў розных частках краіны.

Міністэрства аховы здароўя: тэмпы прыросту захваральнасці на COVID-19 у Беларусі пакрыху зніжаюцца

БелТА (Навіны Беларусі) 

"У апошні тыдзень рэгіструецца нязначная тэндэнцыя па зніжэнні шпіталізацый пацыентаў у стацыянары. На некалькі чалавек у суткі зніжаецца колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца на ШВЛ", - адзначылі ў прэс-службе.

Генеральны сакратар ААН асудзіў пераварот у Судане

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Я асуджаю пераварот у Судане, які прадаўжаецца. Прэм'ер-міністр Абдула Хамдук і ўсе іншыя чыноўнікі павінны быць неадкладна вызвалены. Павінна быць поўнае выкананне канстытуцыйнага статута па абароне здабытага з цяжкасцю палітычнага пераходу, - гаворыцца ў паведамленні Гутэрыша.



КДК выявіў перавышэнне цэн у кожным чацвёртым правераным гандлёвым аб'екце

БелТА (Навіны Беларусі) 

Парушэнні ўстаноўлены ў 494 з 2044 гандлёвых аб'ектаў, правераных у студзені-верасні. Так, падчас маніторынгу ў сталічных гандлёвых аб'ектах буйных рытэйлераў выяўлена завышэнне гандлёвай надбаўкі на свежыя агуркі, таматы, яблыкі на 19,5-25 працэнтаў, свініну і таматы - на 4-5,3 працэнта.

Цана нафты WTI ўпершыню з 2014 года паднялася вышэй за $85 за бараль

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сусветныя цэны на нафту паскорылі рост да 1,1-1,5 працэнта, сведчаць даныя таргоў. Кошт снежаньскіх ф'ючарсаў на нафту маркі WTI таргуецца па $85,03 за бараль. Цана студзеньскіх ф'ючарсаў на нафту маркі Brent вырасла на 1,11 працэнта - да $85,59 за бараль.

Беларускія школьнікі ў гэтым годзе заваявалі на міжнародных алімпіядах 80 медалёў

БелТА (Навіны Беларусі) 

На працягу многіх гадоў беларускія школьнікі прымаюць удзел у міжнародных алімпіядах па фізіцы, хіміі, матэматыцы, астраноміі, біялогіі, геаграфіі і іншых.

Мірзіёеў на выбарах прэзідэнта Узбекістана набраў 80,1 працэнта галасоў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ва Узбекістане 24 кастрычніка. У іх прынялі ўдзел пяць кандыдатаў, уключаючы дзеючага кіраўніка рэспублікі Шаўката Мірзіёева, які перамог на папярэдніх - пазачарговых - выбарах у 2016 годзе з вялікім адрывам ад астатніх прэтэндэнтаў.

Спектакль РТБД "Шлюб з ветрам" атрымаў узнагароду на фестывалі "Балтыйскі дом" у Санкт-Пецярбургу

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Дзякуй гледачам за сардэчны прыём і водзывы. Дзякуем таксама крытыкам за высокую ацэнку і, вядома ж, усяму калектыву спектакля за прыгожае і дастойнае выступленне", - расказалі ва ўстанове культуры.

Эксперт: пандэмія не паўплывала на попыт на медыцынскія спецыяльнасці

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Я не бачу тут дрэннага ўплыву пандэміі. Наадварот, калі ўстановы аховы здароўя маюць патрэбу ў дадатковых руках, нашы навучэнцы ў якасці валанцёраў прыходзяць у бальніцы, паліклінікі і дапамагаюць", - расказала Ірына Дудар.

Рэгулярны авіярэйс звяжа Гомель і Маскву

БелТА (Навіны Беларусі) 

Першы рэйс расійскай авіякампаніі "Паўночны вецер" з маскоўскага Шарамецева ў Гомель запланаваны на 10 лістапада. Праз паўтары гадзіны ён будзе ўжо ў горадзе над Сожам.

Выстава да 455-годдзя прыняцця Статута ВКЛ 1566 года адкрылася ў НББ

БелТА (Навіны Беларусі) 

"У лістападзе 1551 года вялікі князь Жыгімонт Аўгуст даў згоду на стварэнне заканадаўчай камісіі ў мэтах удасканалення Статута 1529 года. Кіраўніком камісіі стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Работа над другім Статутам доўжылася больш за дзесяць гадоў", - расказалі ў НББ.

Пляжы на поўдні Японіі пакрыліся слоем пемзы з-за вывяржэння падводнага вулкана

БелТА (Навіны Беларусі) 

Вялікая колькасць пемзы зафіксавана як мінімум у сямі розных раёнах Акінавы. У тым ліку гэта датычыцца пляжаў у курортных зонах на поўначы вострава. У некаторых бухтах слой пемзы ў вадзе ля берага дасягае таўшчыні 15 см.

Спецыялісты "Беларуснафты" зманціравалі 35 буравых установак у студзені-верасні

БелТА (Навіны Беларусі) 

У верасні ВМУ перадало буравому заказчыку - Светлагорскаму ўпраўленню буравых работ - тры ўстаноўкі. На Вішанскім і Цішкаўскім радовішчах зманціравана па адным станку "Уралмаш 3Д-86". На Рэчыцкай плошчы - эшалонны Drillmec.

Запасы прыроднага газу ў ПСГ Украіны на 35 працэнтаў меншыя за мінулагоднія паказчыкі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Згодна з інфармацыяй "Укртрансгаза", запампоўванне ў газавыя сховішчы спынена з 4 кастрычніка. Кампанія мела намер аднавіць запаўненне ПСГ пры ўмове нармалізацыі ўмоў надвор'я, але да гэтага часу запампоўванне газу не адноўлена.

Новости России
Москва

травят изгоя писателя на районе даже менты тоже


Эксперты МАГАТЭ пачалі работу на БелАЭС

БелТА (Навіны Беларусі) 

З мэтай ацэнкі выканання беларускім бокам раней выдадзеных МАГАТЭ рэкамендацый і прапаноў па пытаннях эксплуатацыйнай бяспекі экспертная група вывучыць адпаведныя матэрыялы.

Электронны кірмаш вакансій для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі пройдзе 28 кастрычніка

БелТА (Навіны Беларусі) 

Ва ўдзельнікаў кірмаша будзе магчымасць падрабязна азнаёміцца з вакансіямі і ўмовамі працы, задаць пытанні, якія іх цікавяць, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і нават запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.

WSJ: сэрвісы Facebook сталі інструментам распальвання рэлігійнай нянавісці

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле звестак газеты, у канцы 2019 - пачатку 2020 года колькасць публікацый у Facebook з кантэнтам для распальвання нянавісці вырасла ў тры разы. Акрамя гэтага розныя чуткі і заклікі да насілля распаўсюджваліся ў прыналежным Facebook мэсэнджары WhasApp.

Мінадукацыі расказала аб кошце навучання ў ВНУ для беларусаў і замежных студэнтаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Калі мы гаворым аб беларускіх грамадзянах, то тут кошт года навучання ў ВНУ - $1 тыс. - $1,2 тыс. ніжняя мяжа. Верхняя мяжа - каля $1,5 тыс. - $1,6 тыс. Самы высокі кошт у медыцынскіх ВНУ, на асобных спецыяльнасцях у Беларускім дзяржаўным універсітэце.


Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
WTA

Самсонова вышла в четвертьфинал турнира WTA в Хертогенбосе






Синоптики пообещали москвичам облачную погоду и до +28 градусов 16 июня

Сборная России завоевала 38 золотых наград в третий день Игр БРИКС

Массовое ДТП произошло на Тверской улице

Пожарный из Тулы преодолел 113 км на соревнованиях по триатлону за 5 часов