Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Октябрь
2021
1
2
3 4 5 6 7 8
9
10
11 12 13 14 15
16
17
18 19 20 21 22 23
24
25 26 27 28 29
30
31

Новости за 26.10.2021

Беларусь і Егіпет абмеркавалі ўзаемадзеянне ў галіне паветраных зносін

БелТА (Навіны Беларусі) 

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі падрыхтоўку 7-га пасяджэння беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі. Былі таксама закрануты пытанні ўзаемадзеяння ў галіне паветраных зносін.

Электраспажыванне ў Беларусі ў студзені-верасні вырасла амаль на 2 млрд кВтгадз

БелТА (Навіны Беларусі) 

Як паведаміў Віктар Каранкевіч, у мінулым годзе аб'ём электраспажывання ў краіне склаў 38 млрд кВтгадз. У гэтым годзе прагназуецца, што ён перавысіць 40 млрд кВтгадз, а да канца 2025 года вырасце да 44 млрд кВтгадз.

Наглядальнікі ад Парламенцкага сходу назвалі выбары прэзідэнта Узбекістана адкрытымі і канкурэнтнымі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прадстаўнікі Парламенцкага сходу прымалі ўдзел у міжнародным назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ва Узбекістане ў складзе місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Міністэрства аховы здароўя аб вакцынацыі дзяцей ад COVID-19: як толькі з'явіцца дазвол на прымяненне, будзем прышчэпліваць

БелТА (Навіны Беларусі) 

Вакцынацыя - гэта важны кампанент проціэпідэмічных мерапрыемстваў. Дзяцей трэба прышчэпліваць. Пытанне ў тым, што на гэты момант (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) няма вакцын, у якіх ёсць дазвол на прымяненне ў дзіцячым узросце.

Ілья Івашка выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Санкт-Пецярбургу

БелТА (Навіны Беларусі) 

У матчы першага раўнда беларус перамог у дзвюх партыях прадстаўніка Сербіі Ласла Дзьерэ (52) - 6:3, 6:2. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 15 мінут. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал Ілья Івашка сустрэнецца з шостай ракеткай планеты расіянінам Андрэем Рублёвым, пасеяным пад першым нумарам.

БУТБ прапрацоўвае магчымасць паставак беларускіх піламатэрыялаў і металапрадукцыі ў Ізраіль

БелТА (Навіны Беларусі) 

Перспектывы экспарту беларускіх піламатэрыялаў і металапрадукцыі ў Ізраіль праз біржавую пляцоўку, а таксама стратэгію выхаду на гэты рынак абмеркавалі ў ходзе сустрэчы кіраўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы з прадстаўніком вялікай ізраільскай групы кампаній, акрэдытаванай на БУТБ у якасці брокера-нерэзідэнта.

Вучоныя высветлілі, як праяўляецца посткавідны сіндром у дзяцей і падлеткаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Нягледзячы на тое, што, паводле медыцынскай статыстыкі, захваральнасць на COVID-19 у дарослых на 162 працэнты вышэйшая, чым у дзяцей і падлеткаў, розніца ў праяўленнях посткавіднага сіндрому была не такой вялікай - усяго 41 працэнт.



Латвія на барацьбу з COVID-19 атрымае з еўрафонду ў шэсць разоў менш, чым планавала

БелТА (Навіны Беларусі) 

Плануецца, што фінансаванне з Фонду салідарнасці будзе накіравана на закупку медтэхналогій і медабсталявання (550 792 еўра) і для пакрыцця расходаў Нацыянальнай службы аховы здароўя на распрацоўку адзінага лічбавага сэрвісу эпідэміялагічнай бяспекі (626 885 еўра).

Давыдзька: грамадзянін нашай краіны павінен адчуваць сябе абароненым

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пастаянная камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў праводзіць рабочую нараду па праекце закона "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" з удзелам распрацоўшчыкаў

ЕЭК размеркавала квоты на в'етнамскі рыс: Беларусь атрымае больш як 1,8 тыс. т

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Рашэнне прынята ў мэтах рэалізацыі пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам", - расказалі ў ЕЭК.

Зась: парламенцкае вымярэнне з'яўляецца адной з асноў АДКБ

БелТА (Навіны Беларусі) 

Рабочая сустрэча членаў Пастаяннага савета АДКБ з паўнамоцнымі прадстаўнікамі парламентаў дзяржаў - членаў АДКБ пры Парламенцкай асаблеі АДКБ з удзелам генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася адбылася сёння ў Санкт-Пецярбургу.

Лукашэнка аб жыллёвым пытанні: людзям трэба даць зарплату і магчымасць пабудаваць кватэры

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кіраўнік дзяржавы нагадаў тое, аб чым гаварыў ужо раней, - у краіне ў цэлым пабудавана ўжо дастаткова розных сацыяльных аб'ектаў і трэба іх максімальна задзейнічаць і эфектыўна выкарыстоўваць. І замест таго, каб будаваць новыя, пусціць гэтыя сродкі ў тым ліку на павышэнне дабрабыту грамадзян.

Пытанні са шкоднымі вытворчасцямі паблізу жылля ў Мінскай вобласці вырашаны пасля прыёму грамадзян Сергяенкам

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дзве праблемы з размяшчэннем вытворчасцей у непасрэднай блізкасці ад жылых дамоў вырашаны ў Мінскай вобласці пасля выязнога прыёму грамадзян з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі, праведзенага 15 верасня ў Валожынскім раёне.

Новости России
Москва

«ЯРКО» провела развлекательную программу на фестивале «Крутая песочница»


Лукашэнка аб сітуацыі на заходніх рубяжах: учора ўжо "Леапарды" падкінулі да нашай граніцы

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Вы добра бачыце, вы тут больш на Захадзе, чым усе астатнія. І бачыце, што адбывалася і што ад нас хочуць. Учора ўжо "Леапарды" падкінулі да нашай граніцы - танкі", - заўважыў беларускі лідар.

Доля беларускіх кампаній у знешнегандлёвым абароце з Бранскай вобласцю вырасла да 50 працэнтаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Бранская вобласць уваходзіць у дзясятку асноўных рэгіянальных партнёраў Беларусі. Тут паспяхова працуюць сумесныя расійска-беларускія кампаніі ЗАТ СП "Брансксельмаш" і ТАА "АМКАДОР-Бранск".

"Пытанне сёння не ва ўтрыманні ўлады Лукашэнкі". Прэзідэнт аб неабходнасці выстаяць і перажыць бягучыя цяжкасці

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Трэба вытрымаць, трэба выстаяць. І мы выстаім, калі вы будзеце слухаць і чуць, што я вам кажу. Пытанне сёння не ўва мне і не ва ўтрыманні ўлады Лукашэнкі. Не ў гэтым справа. Пытанне сёння ў нашых дзецях і нашым кавалку зямлі, на якім мы жывём", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У Польшчы цяпер дазволена законам выдвараць нелегальных мігрантаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пасля прыняцця новых норм BBC і Reuters звярнулі ўвагу на каментарыі праваахоўных арганізацый, якія абвінавачваюць Польшчу ў "жаданні легалізаваць адпор", што апісвае працэдуру выцяснення іншаземцаў з краіны на граніцы.

Шульган адзначыў важнасць лічбавых ініцыятыў для развіцця дзяржаў ЕАЭС

БелТА (Навіны Беларусі) 

Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, міністр абазначыў важнасць лічбавых ініцыятыў для развіцця дзяржаў і больш прадметна спыніўся на пытанні фарміравання тэхналогій разумных гарадоў, якія выступаюць на сучасным этапе драйверам росту тэрытарыяльнага патэнцыялу.


Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Марат Сафин

Дзюба заявил, что был бы теннисистом уровня Сафина






"Не доверяйте Китаю!": Правду о том, как запугивали людей в пандемию, раскрыли через 3 года

Актриса Евгения Лоза в мини-юбке восхитила фанатов длинными ногами

За первые три дня Игр БРИКС сборная России завоевала 160 медалей

Бакчада егылган әбинең күзе агып чыккан