Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
Радыё Свабода
Март
2024

Новости за 09.03.2024

Камітэт дзяржкантролю заявіў, што выявіў шэрую схему продажу новага адзеньня пад выглядам ужыванага

Радыё Свабода 

На дзяржаўным тэлебачаньні заявілі, што ў Беларусі праверылі некалькі дзясяткаў крамаў сэканд-хэндаў і выявілі больш за 10 тысяч новых рэчаў з Эўропы і Расеі, якія завозіліся і прадаваліся пад выглядам адзеньня, якое было ва ўжываньні.

Францыя і Чэхія — новыя лідэры лабіраваньня інтарэсаў Украіны ў ЭЗ. Чым яны дапамаглі Кіеву і што плянуюць

Радыё Свабода 

Чэхіі ўдалося сабраць грошы на закупку 300 тысяч снарадаў для Ўкраіны. Агулам плянуецца набыць 800 тысяч снарадаў. У Празе раней заяўлялі, што ведаюць, дзе ўзяць боепрыпасы для Ўкраіны за межамі Эўропы. На іх працягваюць зьбіраць грошы. Фінансава ўдзельнічаюць Нямеччына, Нідэрлянды і Нарвэгія.

Беларуска, якая лічыць Крым расейскім, абурылася праблемамі з літоўскім ВНЖ

Радыё Свабода 

Беларуска Людміла Жданук, якая выйшла замуж за літоўца і жыве ў Літве 12 гадоў, сьцьвярджае, што яе пазбавілі сталага віду на жыхарства пасьля пытаньня «Чый Крым?» На яго патрабавалася даць адказ у анкеце для падаўжэньня пасьведчаньня на права жыхарства, піша Reform.by.

«Калі агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь», — упраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны

Радыё Свабода 

«Калі абяскроўленая паразай агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь», — гаворыцца ў апублікаванай 9 сакавіка заяве Галоўнага ўпраўленьня выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны да другой гадавіны стварэньня беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага.



«Беларуськалій» зноў паспрабаваў размарозіць свае акцыі ў тэрмінале ў Клайпедзе. Што вырашыў суд

Радыё Свабода 

«Беларуськалію» не ўдалося выйграць спрэчку з Рэестравым цэнтрам Літвы наконт яго замарожаных актываў у выглядзе 30% акцый клайпэдзкага тэрміналу навальных грузаў Biriu kroviniu Terminalas.

Мінюст Беларусі падаў пазоў аб ліквідацыі асацыяцыі недзяржаўнага тэлебачаньня, якая існуе 30 гадоў

Радыё Свабода 

Менскі гарадзкі суд 19 сакавіка разгледзіць пазоў Мінюсту аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя недзяржаўнага тэлебачаньня», вынікае з раскладу на партале электроннага судаводзтва, піша «Позірк».

Сэнат ЗША ўхваліў законапраект аб частковым фінансаваньні ўраду

Радыё Свабода 

Сэнат ЗША ўхваліў пакет законапраектаў аб фінансаваньні амаль паловы ўсіх урадавых ведамстваў і праграм на агульную суму звыш 460 мільярдаў даляраў да канцу 2024 фінансавага году, які заканчваецца 30 верасьня.

За кантрабанду зь Беларусі ў Польшчы судзяць 17 чалавек. Пракурор запатрабаваў для іх да 3 гадоў турмы

Радыё Свабода 

У Беластоцкім судзе пракурор запатрабаваў ад 1 да 3 гадоў пазбаўленьня волі 17 фігурантам справы аб кантрабандзе цыгарэтаў зь Беларусі. Сярод падсудных — палякі і беларусы.

Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам. Што замінае вынайсьці лек

Радыё Свабода 

Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Пятроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі.

Мінабароны Расеі заявіла, што ўначы 47 дронаў атакавалі чатыры рэгіёны РФ

Радыё Свабода 

Мінабароны Расеі сьцьвярджае, што ў ноч на 9 сакавіка было зьнішчана 47 украінскіх дронаў: 41 над Растоўскай вобласьцю, астатнія — над Валгаградзкай, Курскай і Белгарадзкай.

«Асьцярожна, махляры!» 63 крымінальныя справы за тэлефонныя махлярствы завялі ў Беларусі з пачатку году

Радыё Свабода 

Гаворка пра выпадкі, калі махляры схілялі беларусаў перадаць ім буйныя сумы грошай наўзамен за непрыцягненьне іх сваякоў да адказнасьці за нібыта ўчыненыя імі ДТЗ.

Ад невялікай групы добраахвотнікаў да найбуйнейшага падразьдзелу замежнікаў у складзе УСУ. Полк Каліноўскага падвёў вынікі 2 гадоў

Радыё Свабода 

Два гады таму, 9 сакавіка 2022 году, беларускія добраахвотнікі аб’явілі пра абʼяднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага. За гэты час яны прайшлі шлях ад невялікай групы пры тэрытарыяльнай абароне «Азоў» да найбуйнейшага нацыянальнага падразьдзелу замежнікаў у складзе Ўзброеных сіл Украіны.

Эрдаган заявіў, што Турэччына гатовая прыняць у сябе расейска-ўкраінскі саміт. Зяленскі адказаў

Радыё Свабода 

Прэзыдэнты Ўкраіны і Турэччыны Ўладзімір Зяленскі і Рэджэп Эрдаган выказалі розныя падыходы да пытаньня ўдзелу Расеі ў перамовах аб завяршэньні вайны падчас прэс-канфэрэнцыі па выніках перамоваў у Стамбуле 8 сакавіка.


Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
Елена Рыбакина

Определилась первая соперница Рыбакиной на Ролан Гаррос






Масштабное спортивное шествие прошло на выставке «Россия» на ВДНХ

Уникальный проект Мурманской области «СОПКИ.СЕМЬЯ» представили на демографическом форуме СЗФО

В Москве зарегистрирован случай кори

Кассьерра стал лучшим бомбардиром РПЛ