Мы в Telegram
Добавить новость
ru24.net
Радыё Свабода
Март
2024

Новости за 24.03.2024

Блізкі да ПВК «Вагнэр» канал апублікаваў фота катаваньняў падазраванага ў тэракце.

Радыё Свабода 

Блізкі да ПВК «Вагнэр» тэлеграм-канал Grey Zone апублікаваў фатаграфію, на якой, як мяркуецца, паказаныя катаваньні аднаго з падазраваных у нападзе на канцэртную залю «Крокус сіці хол» Шамсідзіна Фарыдуні.

Сахашчык: Улады Расеі і Беларусі рыхтуюць выкарыстаньне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню»

Радыё Свабода 

Расея і Беларусь рыхтуюць пляны выкарыстаньня ядзернай зброі і «нейкага бліцкрыгу на Вільню», заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык.

Сярод загінулых падчас нападу ў Расеі ёсьць грамадзянка Беларусі, — амбасада ў Маскве

Радыё Свабода 

Сярод загінулых падчас нападу ў Падмаскоўі 22 сакавіка ёсьць грамадзянка Беларусі 1978 году нараджэньня. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Расеі.

Польшча павялічыць вайсковую прысутнасьць на ўсходняй мяжы

Радыё Свабода 

Польшча ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходзе краіны ў памежных зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама Літвой і Ўкраінай раёнах, заявіў міністар абароны краіны Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.

Польшча запатрабуе ад Расеі тлумачэньняў наконт ракеты, якая заляцела на польскую тэрыторыю

Радыё Свабода 

Варшава запатрабуе ад Масквы тлумачэньняў у сувязі з парушэньнем паветранай прасторы Польшчы расейскай ракетай. Пра гэта заявіла польскае Міністэрства замежных спраў.



У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі

Радыё Свабода 

Беларускі мастак Алесь Пушкін, пачынаючы з канца 1990-х гадоў, неаднаразова браў удзел у плэнэрах у Польшчы, і шмат сваіх твораў падараваў іх арганізатарам і мастакам, зь якімі пасябраваў.

Начальнік факультэту Генштабу Ўзброеных Сіл Беларусі прызнаў: у краіну на навуковыя канфэрэнцыі запрашаюць удзельнікаў вайны супраць Украіны

Радыё Свабода 

Такую заяву высокапастаўлены вайсковец зрабіў перад сваёй адстаўкай з пасады. Аднак пра адстаўку ў час інтэрвію ён яшчэ ня ведаў.

У Славаччыне будзе другі тур выбараў прэзыдэнта. Прамежкавую перамогу атрымаў прыхільнік дапамогі Ўкраіне

Радыё Свабода 

Першы тур не назваў прэзыдэнта, але адзін з кандыдатаў атрымаў прамежкавую перамогу з высокім вынікам. І гэта кепскія навіны для дзейнага прарасейскага ўраду ў Браціславе.

«Трэба сфармаваць новую Беларусь і зразумець, як яе прасоўваць у Жабінку і Смаргоні». Што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларусаў сьвету. ФОТА

Радыё Свабода 

Стратэгія на 2024-2025, беларуска-ўкраінскія адносіны, дапамога палітвязьням, легалізацыя дакумэнтаў і культурнае адраджэньне — што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларускіх дыяспар.

Успомніць тых, хто стаяў ля вытокаў незалежнасьці. Натальля Гардзіенка аб ушанаваньні памяці пра дзеячоў БНР

Радыё Свабода 

Натальля Гардзіенка — дасьледніца гісторыі эміграцыі, сябра ўправы Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк). Пагаварылі зь ёй пра тое, як і дзе ўшанаваная памяць пра стваральнікаў БНР і куды беларусы могуць прыйсьці ў гэтыя сакавіцкія дні, адзначаючы Дзень незалежнасьці БНР.

Ці добра вы ведаеце падзеі і абставіны, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 году? ТЭСТ

Радыё Свабода 

25 сакавіка 2024 году спаўняцца 106 гадоў з дня абвяшчэньня Радай БНР незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтай падзеі папярэднічалі і яе суправаджалі многія іншыя пэрыпэтыі гісторыі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце тыя падзеі, адкажыце на пытаньні тэсту.


Спорт в России и мире

Новости спорта


Новости тенниса
ATP

Российский теннисист Медведев опустится на строчку в рейтинге ATP






Прокуратура начала проверку после гибели шести человек на пожаре в Истре

Дацик напал на Тернера в ресторане в Москве

МИД пообещал ответить на ужесточение правил въезда россиян в Норвегию

Сдвоенный поезд "Ласточка" вновь заработает на маршруте Нижний Новгород Москва