Жаночую прэмію імя Ганны Кляйн прысудзілі беларускам Дар’і Афанасьевай, Ірыне Альхоўцы і Юліі Міцкевіч
Праваабаронца і абаронца правоў жанчын Ірына Альхоўка, фэміністка-блогерка Дар’я Афанасьева і фэм-актывістка і палітык Юлія Міцкевіч зазналі на радзіме перасьлед і вымушаныя працягваць дзейнасьць на карысьць гендэрнай роўнасьці і дэмакратыі на выгнаньні ў Эўропе.